Знайсці
15.04.2024 / 12:27РусŁacБел

Жыхарка Гродна замяніла лісты ў працоўнай кніжцы, каб схаваць прагулы — цяпер яе правярае міліцыя

Жанчына спрабавала ўладкавацца на новую працу.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Жыхарка Гродна прыйшла на адно з мясцовых прадпрыемстваў уладкоўвацца на працу. Аднак у кадравікоў яе працоўная кніжка выклікала падазрэнні. Яны перадалі дакумент на экспертызу.

Як аказалася, інтуіцыя кадравікоў не падвяла. Жанчына змяніла працоўную кніжку, каб схаваць звальненне з папярэдняй працы па артыкуле за прагулы. Жыхарка Гродна распарола дакумент і замяніла лісты, распавялі ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз.

Жанчына баялася, што звальненне за прагул адвадзіць новага працадаўцу. Таму вырашылася на падробку. Цяпер справу правярае мясцовая міліцыя. Жанчыне пагражае адказнасць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031