Знайсці
16.04.2024 / 10:216РусŁacБел

Допісы супрацоўніка «Мінскай праўды» перапоўнілі чашу цярпення кіраўніцы «Белай Русі» 

Святлана Вараніца не вытрымала, калі ў тэлеграм-канале Юрыя Уварава з'явіліся допісы пра мусульман.

Святлана Вараніца і Юрый Увараў

Святлана Вараніца займае пасаду намесніка старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь». 

Прапагандыст Юрый Увараў працуе ў чарнасоценнай дзяржаўнай «Мінскай праўдзе». Там ён піша пра ўсё запар — ад пратэстаў у Іране да палітыкі Кітая. Сярод іншага ён заклікаў знішчыць пахаванні ў Курапатах. 

З апошняга — у сваім тэлеграм-канале (5400 падпісчыкаў) ён замацаваў паведамленне з пажаданнем перамогі Ірану. Восенню мінулага года Увараў абураўся, што ў цягніках Беларускай чыгункі гучаць песні Анжалікі Агурбаш. 

Канфлікт паміж Вараніцай і Уваравым, як вынікае з яе запісу, узнік раней. Так, яна заяўляе, што ў выпадку, калі мужчына падасць на яе «яшчэ адну заяву ў органы ўнутраных спраў», то яна будзе «адстойваць сваё права на меркаванне дарослага, адэкватнага чалавека гаварыць у публічнай прасторы аб сваёй нязгодзе з асобнымі дзеяннямі грамадзяніна Уварава».

Што ж паслужыла падставай для новага вітка канфлікту? Як піша актывістка «Белай Русі»,

«грамадзянін Увараў, які мае «значны стаж працы палітычным аглядальнікам у вядучых СМІ» (прамая цытата) працягвае цягнуць у беларускі сегмент ТГ кантэнт, які, на мой погляд грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, можа фарміраваць міжканфесійную варожасць».

Яна катэгарычна супраць таго, каб «у краіне, дзе з павагаю ставяцца да пачуццяў вернікаў усіх рэлігій, дзе захаванне этнаканфесійнага міру — вялікая праца на карысць усіх нацыянальнасцей і народнасцей, якія пражываюць на нашай мірнай зямлі, з'яўляўся падобны кантэнт».

У якасці доказу Вараніца размясціла некалькі скрыншотаў публікацый з тэлеграм-канала Уварава, якія з'яўляюцца перапостамі з расійскіх каналаў.

Акрамя гэтага, актывістка апублікавала ўрыўкі сваёй перапіскі з Уваравым, з якой вынікае, што яна спрабавала звярнуць увагу прапагандыста на недарэчнасць некаторых публікацый, але атрымала поўны абразаў адказ.

Да гэтага Вараніца крытыкавала Рыгора Азаронка і Вольгу Бондараву. Праўда, тыя, наколькі вядома, заяваў у міліцыю на яе не пісалі. 

Чытайце таксама:

«Замах на маю сям'ю!» Ідэолаг з «Белай Русі» просіць абараніць яе ад Бондаравай

Кіраўніца гродзенскай «Белай Русі» патроліла Бондараву

«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
8
Ха-ха
59
Ого
7
Сумна
5
Абуральна
4
0
Студэнт сельхозкі/адказаць/
15.04.2024
Эй, валі скуль прыйшоў
0
Гога/адказаць/
16.04.2024
Хто яго продкі? ,Ну почему все га...но прибивает к нашим берегам?!
0
Крокус/адказаць/
16.04.2024
Гога, Беларусь - самая русіфікаваная рэспубліка былога СССР, таму лічылася і лічыцца вельмі прывабным мейсцам для пераезду. Я ў 2014 годзе ехаў на цягніку "Караганда-Берасьце", дык быў у шоку: ледзьве не траціна вагона ўяўляла сабой расейцаў з Казахстана, якія перліся глядзець кватэру ў Менску. Вы думаеце хто купляе жытло ў новых кварталах? Тыя самыя расейцы з розных часткаў Азіепы. А ў савецкі час бязлюдныя Гародню, Берасьце, Пружаны, Гезгалы запаланілі савецкія вайскоўцы. Тая ж Гародня - ледзь не самы расейскі горад краіны, дзе "товарищей майоров" нашмат больш, чым у Гомелі ці Магілеве
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера