Знайсці
14.04.2024 / 08:5112РусŁacБел

Рада Бяспекі ААН збярэцца ў нядзелю на экстраннае пасяджэнне

Як паведаміла пастаянны прадстаўнік Мальты пры ААН Ванэса Фрэйзэр, чыя краіна ў цяперашні час старшынюе па ратацыі ў Радзе Бяспекі, ініцыятарам пасяджэння выступіў Ізраіль, які падвергнуўся ўдару іранскіх ракет і беспілотнікаў, піша BBC.

Фота: AP Photo / Craig Ruttle

У лісце на яе імя Ізраіль абвінавачвае Іран у парушэнні міжнародных абавязацельстваў і называе яго «архітэктарам нестабільнасці на працягу многіх гадоў», што падтрымлівае ХАМАС у сектары Газа, «Хезбалу» ў Ліване і хусітаў у Емене. 

«Сурʼёзнасць і маштабы нападаў беспрэцэдэнтныя, — гаворыцца ў лісце, — і зʼяўляюцца грубым парушэннем суверэнітэту Ізраіля, міжнароднага права і рэзалюцый Рады Бяспекі». 

Ізраіль просіць Савет Бяспекі прызнаць Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі — галоўную апору іранскага кіруючага рэжыму — тэрарыстычнай арганізацыяй. 

У сваю чаргу ліст кіраўніку Рады Бяспекі накіраваў і Іран. У ім ён заяўляе, што дзейнічаў «у мэтах самаабароны, згодна з артыкулам 51 Статута Арганізацыі Абʼяднаных Нацый і ў адказ на ваенную агрэсію Ізраіля». 

Экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН запланавана на 23:00 па Мінску.

Чытайце таксама:

Іран атакаваў Ізраіль 185 ударнымі беспілотнікамі, 36 крылатымі ракетамі і 110 балістычнымі ракетамі

Байдэн заявіў, што Ізраіль і ЗША збілі амаль усе запушчаныя Іранам ракеты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Крыжаносец/адказаць/
14.04.2024
Просьба сначала читать, потом комментировать, а што твае басурмане не забівалі па нацпрыкмеце?
0
Усе правільна/адказаць/
14.04.2024
Просьба сначала читать, потом комментировать, Вось іх і наказалі за забойствы і тэрарызм, кроў за кроў, а як інакш? Інакш такія як вы не разумееце
1
За Иран и Палестину./адказаць/
14.04.2024
Йоав Галант: Мы отменили все правила ведения войны. Наши солдаты ни за что не будут нести ответственности. Военных судов не будет. Дипломатические методы — это не про нациствующих сионистов. С этого начиналась и у немцев в 1941 Барбаросса — с приказа о неподсудности на фронте (если не ошибаюсь в мае и издали) .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера