Знайсці
13.04.2024 / 13:181ŁacБел

У Брэсце адкрылі Генконсульства Казахстана

Генеральнае консульства размешчана ў цэнтральнай частцы абласнога цэнтра на вуліцы Крупскай.

Фота: БелТА

У Брэсце 13 красавіка адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Генеральнага консульства Рэспублікі Казахстан, піша БелТА.

«Брэст адкрывае яшчэ адно Генеральнае консульства, — адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Назарук. — Гэта павышае ўзровень, статус нашых адносін. Гэта сведчыць аб тым, што даручэнні кіраўнікоў дзяржаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан па пашырэнні, інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння мы выконваем у поўнай меры і дзесьці нават з апярэджаннем графіка. Планаў шмат».

Ігар Назарук заклікаў кіраўнікоў Брэсцкай вобласці і Брэста актыўна і канструктыўна ўзаемадзейнічаць на карысць умацавання беларуска-казахстанскіх адносін.

Намеснік прэм'ер-міністра — міністр замежных спраў Казахстана Мурат Нуртлеу акцэнтаваў увагу, што адкрыццё генконсульства — важная падзея. Паміж краінамі адносіны развіваюцца вельмі дынамічна, адкрываюцца новыя перспектывы для супрацоўніцтва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Алень/адказаць/
13.04.2024
Зампремьер-министра Казахстана и замминистра МИД. Опустили Казахстан в дерьмо. Ошибка протокола?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера