Знайсці
13.04.2024 / 08:3226РусŁacБел

Выйшла грунтоўнае выданне «Бел-чырвона-белы. Сцяг — нацыя — ідэнтычнасць»

Выдавецтва «Янушкевіч» падрыхтавала ілюстраванае навуковае даследаванне пра нацыянальны сцяг беларусаў.

Кніга «Бел-чырвона-белы. Сцяг — нацыя — ідэнтычнасць» не закрывае ўсе праблемы, звязаныя з гісторыяй бел-чырвона-белага сцяга, — тлумачаць аўтары выдання, — але яна заклікана пакласці першы камень у пачатак далейшых навуковых даследаванняў гэтай актуальнай і жыццёва важнай для Беларусі тэмы.

Фота: knihauka.com

Выданне пачынаецца з аналізу вытокаў і сімвалізму бел-чырвоных колераў у беларускай вексілалогіі, працягваецца гістарычным аглядам — штандарамі паўстанцаў 1863-1864 гадоў; біяграфіяй Дуж-Душэўскага; перыядам Заходняй Беларусі; аналізам нямецкіх дакументаў, якія тычыцца нацыянальнай сімволікі ў Другую сусветную вайну; ужываннем сцяга на эміграцыі і ў перыяд новай хвалі беларускага адраджэння (канца 1980-х — пачатку 1990-х).

Людзі, якія адстойваюць сцяг у найцяжэйшых умовах, з поўным правам могуць лічыцца нацыянальнымі героямі. Адным з іх бясспрэчна з’яўляўся гісторык Уладзімір Ляхоўскі (1964—2021), які не толькі дасканала, на аснове архіўных крыніц, ведаў гісторыю сцяга, але і не баяўся дзяліцца гэтымі ведамі з грамадствам.

Працуючы ў архівах розных краін, ён сабраў неацэнны дакументальны матэрыял па нацыянальнай сімволіцы і да канца свайго жыцця імкнуўся напісаць працу пра сцяг, але не паспеў… Разам з тым гісторык Ляхоўскі пакінуў вялікую навуковую спадчыну, без якой стварэнне гэтага выдання было б немагчымым.

Заключная глава выдання ўяўляе сабой апошняе інтэрв’ю з гісторыкам Уладзімірам Ляхоўскім.

Кніга каштуе ў Польшчы 59,90 злотых (14 еўра), дастаўка ад 15 злотых па Польшчы (3,5 еўра), у Чэхію — 35 злотых (8 еўра), Літву — 60 злотых (14 еўра), ЗША — 65 злотых (15,2).

Чытайце таксама:

«Наш сцяг тапталі і нішчылі, а ён жыве». Апошняе інтэрв'ю гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага

Апошняе адкрыццё гісторыка Ляхоўскага: Дзень Волі ў савецкім Менску 1920-х

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Valadzimir/адказаць/
14.04.2024
дочка Максима Дизайнера, магчыма, са сваім катэгарычным абагульненьнем я крыху перабольшыў, тым не меньш: ціпа нацыянальна сьвядомыя беларусы, якія адрывачна цікавяцца гісторыяй ВКЛ - гэта далёкаНЕ ўсе белоруссы, - "ябацькам", "няпэўным" і белорусской дзяржаве гісторыя ВКЛ "па барабану"; ну а ў цікаўнасьці нешматлікіх  "сьвядомых" галоўная "фішка", паўтару - прафанства, - усе яны, як і Вы, лічаць, што ВКЛ - гэта "так раньшэ называлась Беларусь", і іх зусім не смучае тое, што яны не могуць патлумачыць ні назву Літва, ні імёны літоўскіх князёў; і яшчэ адна, невероятно-парадаксальная "суперфішка" - што, напэўна, большасьць іх (у прыватнасьці, рэдакцыя "НН") лічыць, ці называе Літвой суседнюю дзяржаву.
Ну а наконт прэтэнзіі белоруссов на спадчыну ВКЛ і яе параўнаньнем са шлюбам, то, на маю думку, значна дакладней за іньшыя ёй адпавядае сітуацыя, калі муж бярэ прозьвішча жонкі: згодна з сучаснымі "патрыярхальнымі" традыцыямі гэта фактычна азначае разрыў, найперш духоўны, мужа з родам сваіх бацькоў (бацькі). Тутэйшым, пасьля зьнішчэньня ВКЛ, далі новае "прозьвішча", адарваўшы ад роду "бацькі", але для абсалютнай большасьці іх гэта зараз абсалютна "фіялетава" і абсалютна ніякіх праблем яны тут не бачаць. І гэтым іменна яны самі адмовіліся ад спадчыны ВКЛ.
0
Valadzimir/адказаць/
14.04.2024
flm, Вы блытаеце спадчыннасьць самую прымітыўную, "нізавую"  - біялагічную, - зь яе значна больш высокім, сацыяльным, ўзроўнем - з этнічна-нацыянальнай. А этнас, народ, нацыя гэта, нагадаю, не проста натоўп біялагічных індывідаў, а вельмі складана арганізаваная супольнасьць, якую аб'ядноўвае не толькі і не столькі біялагічнае сваяцтва, сколькі шматлікія іньшыя фактары, у тым ліку духоўна-ментальныя, сярод якіх галоўны - нацыянальая (этнічная) самасьвядомасьць.
Па факту біялагічнага паходжаньня значная частка сёняшніх белоруссов, канешне, зьяўляюцца нашчадкамі жыхароў колішняга ВКЛ. Аднак духоўна-ментальна паміж імі амаль ніякай сувязі няма - белоруссы адмовіліся і ад назвы сваіх продкаў, і, адпаведна, ад іхнай гісторыі. Таму да літоўскай "Пагоні" - дзяржаўнага духоўнага сімвала сваіх продкаў літвінаў, - сёняшнія белоруссы дачыненьня не маюць. Красамоўнае пацьверджаньне гэтага - на браме палацу ў Ружанах разьмешчана выява не літоўскай "Пагоні", а сучаснага гербу Ліетувы "Вітіс".
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
14.04.2024
"(у прыватнасьці, рэдакцыя "НН") лічыць, ці называе Літвой суседнюю дзяржаву"
яны б можа і хацелі пісаць Ліетува, але не могуць - НН усё-ткі не бульварны аркуш, а грунтоўнае выданне. таму яны пішуць афіцыйную назву ў нашай мове - Літва.

"гэта фактычна азначае разрыў, найперш духоўны, мужа з родам сваіх бацькоў (бацькі)."

Оо… ну ясна. не буду замінаць вам глядзець РЕН ТВ
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера