Знайсці
13.04.2024 / 08:077РусŁacБел

Цела памерлай пенсіянеркі з расійскага Татарстана везлі ў морг у каўшы трактара

З-за адсутнасці асфальтавай дарогі да пасёлка.

Фота: рэгіён 116

Цела памерлай пенсіянеркі з Татарстана (Расія) везлі ў морг у каўшы трактара. Увагу на гэта звярнула выданне 7х7.

92-гадовая жанчына памерла 8 красавіка ў пасёлку Губайдулаўка. Яе цела везлі да найбліжэйшай асфальтавай дарогі ў каўшы трактара — у гэты дзень грунтоўку да населенага пункта размыла вадой.

«Вельмі шмат разоў пісалі, каб зрабілі дарогу, але бессэнсоўна. І ў такіх умовах даводзіцца хаваць людзей», — напісаў унук жанчыны.

Улады пацвердзілі інфармацыю аб гэтым. Кіраўнік раёна заявіў, што ў вёсцы пражывае ўсяго 14 чалавек, а шлях па грунтовай дарозе займае 1,9 км. Ён дадаў, што ўлады накіравалі ў профільнае рэспубліканскае ведамства запыт на ўключэнне дарогі ў праграму работ.

Татарстан — не адзіны рэгіён Расіі, дзе хуткая не можа дабрацца да людзей у аддаленых вёсках. У Чувашыі жыхароў возяць у начоўках і на тачках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
23
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
3
Яська/адказаць/
13.04.2024
Фурс, гэта руzькі міръ, дзе пры жыцці няма чалавечых умоў і людзі жывуць як быдла, дык нават і пасля смерці цела ў морг вязуць як жывёлу ў каўшы трактара. Затое ў іх там гойда, нейкая велічнасць і цар. І такія імперскія рашысты яшчэ лезуць у іншыя краіны забіваць ды вучыць як іншыя народы павінны жыць.
2
Айцец Пігідзій/адказаць/
13.04.2024
Праваслаўненька, водар маскавіцкай духоўнасьці машчэй валіць аж з каўша, усё як вы любіце.
3
Скепсис Сепсис/адказаць/
13.04.2024
Бюро ритуальных услуг «Беларус Т-82». Наш девиз: «В последний путь прокатим с огоньком!»
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера