Знайсці
12.04.2024 / 22:4910РусŁacБел

У Сяргея Караганава, які заклікаў нанесці «прэвентыўны ядзерны ўдар» па Еўропе, знайшлі кватэру ў Берліне

Паводле інфармацыі Bild, Караганаў валодае кватэрай у раёне Прэнцлаўэр Берг плошчай 52 квадратныя метры і здае яе ў арэнду, атрымліваючы 850 еўраў штомесяц.

Сяргей Караганаў. Фота Wikimedia Commons

У сакавіку 2023 года, піша выданне, Караганаў даведаўся, што неўзабаве трапіць у санкцыйныя спісы, пасля чаго аформіў акт дарэння сваёй долі ў кватэры на жонку, якая цяпер саўладальніца нерухомасці.

Аднак, адзначае Bild, нямецкія ўлады аспрэчылі правамернасць угоды, і яна была прызнаная несапраўднай. Такім чынам, Караганаў застаўся саўладальнікам кватэры, але праз санкцыі не можа атрымліваць з яе прыбытак.

Караганаў знаходзіцца пад санкцыямі ЕС з чэрвеня 2023 года.

Раней раскошную нерухомасць у Еўропе выявілі ў многіх іншых расійскіх палітыкаў і прапагандыстаў, якія на публіку заўзята крытыкуюць Еўропу і расказваюць пра яе дэградацыю. У тым ліку ў зоркі расійскага ТВ Уладзіміра Салаўёва.

Чытайце таксама:

Сын прапагандыста Салаўёва жыве ў Лондане. Яго бацька заклікаў бамбіць горад

У расійскага тэлепрапагандыста знайшлі яшчэ адну вілу ў Італіі ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
29
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
0
Ганьба/адказаць/
13.04.2024
А колькі яшчэ не знайшлі...
0
Капіталізм/адказаць/
13.04.2024
Дык колькі маёмасці яшчэ не ўскрыта! А колькі ўжо перапісана на саўладальнікаў! І ніколі улада не будзе ініцыяваць канфіскацыю, бо з гэтых 850 € горад мае нямала падаткаў. А забіры пад сацыяльнае жытло, дык толькі выдаткі на рамонт будуць. Ім гэта трэба?
3
Блондинка/адказаць/
13.04.2024
Алевтина, Пазняк, Санников, Франек и прочие ещё приятней.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера