Знайсці
12.04.2024 / 15:443РусŁacБел

У Маскве ўзарвалі аўтамабіль былога падпалкоўніка СБУ

У паўночнай частцы Масквы ўзарваўся аўтамабіль Toyota Land Cruiser Prado.

Выбух «неўстаноўленай прылады» адбыўся пад уседарожнікам на Каровінскай шашы. Пажару не было, піша «Новая газета».

СК РФ распачаў крымінальную справу пасля інцыдэнту. Аператыўныя службы аглядаюць месца здарэння. Па інфармацыі «112», расследаванне вядзецца па артыкуле аб замаху на забойства.

Скрыншот відэа Shot

СМІ пішуць, што аўтамабілем валодаў былы падпалкоўнік СБУ Васіль Прозараў, які некалькі гадоў жыве ў Маскве.

Выбух адбыўся пасля таго, як кіроўца завёў рухавік уседарожніка.

У яго траўмы ног, яго шпіталізавалі. Некалькі машын, якія стаялі побач, атрымалі пашкоджанні ад аскепкаў.

Сярод меркаваных прычын здарэння разглядаюць выбух самаробнай бомбы ці прарыў падземнай газавай трубы. У двары, дзе стаяла машына, вяліся газавыя працы.

У 2019 годзе Васіль Прозараў правёў прэс-канферэнцыю ў Маскве, на якой ён заявіў, што з красавіка 2014 года да сваёй адстаўкі супрацоўнічаў з расійскімі ўладамі.

Таксама ён сцвярджаў, што ў катастрофе малайзійскага «Боінга» пад Данецкам вінаватыя ўкраінскія ўлады, а за забойствам Матаролы і Гіві стаяць украінскія спецслужбы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
48
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1
0
Руби Род/адказаць/
12.04.2024
- Он не ушибся?
0
Mafkees /адказаць/
12.04.2024
[Рэд. выдалена]
12.04.2024
Схоже на інсценування....Тупо ФСБ працює,як і в Крокусі....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера