Знайсці
02.04.2024 / 15:58РусŁacБел

У Еўрасаюзе сцвярджаюць, што не ўводзілі санкцый супраць авіякампаніі Southwind Airlines

Еўрапейскі саюз не ўжываў ніякіх санкцый у дачыненні да турэцкай авіякампаніі Southwind Airlines, якая сутыкнулася з абмежаваннем палётаў у ЕС і вымушаная была на гэтым фоне скасаваць палёты паміж Мінскам і Стамбулам, паведамляе РБК.

Фота ілюстрацыйнае

«Санкцыі ЕС прымаюцца дзяржавамі-чальцамі аднагалосна і публікуюцца ў афіцыйным часопісе ЕС. На сённяшні дзень ЕС не ўжываў ніякіх падобных санкцый у дачыненні да гэтай кампаніі», — паведамілі ў ведамстве.

ЕС падтрымлівае дзеянні дзяржаў, якія ўваходзяць у саюз, накіраваныя на забеспячэнне адзінага падыходу да ўжывання санкцый, дадалі ў Еўракамісіі.

Пра тое, што Брусель забараніў палёты Southwind Airlines у ЕЗ у рамках Рэгламенту 833/2014 (тычыцца абмежавальных захадаў Расіі праз канфлікт ва Украіне), паведамляла турэцкае галіновае выданне Turizm Guncel.

Выданне Airways Magazine пісала, што Фінляндыя не дазволіла авіякампаніі палёты на сваю тэрыторыю, паколькі Хельсінкі выявіў парушэнні еўрапейскага заканадаўства з боку перавозчыка.

Паводле звестак фінскіх авіяўладаў, кантроль над Southwind Airlines належыць не заяўленым турэцкім фізічным і юрыдычным асобам, а расійскім — яны заснавалі Southwind Airlines, а большая частка персаналу і авіяпарку былі арандаваныя ў расійскай Nordwind.

Чытайце таксама:

Адной з першых ад санкцый супраць авіякампаніі Southwind Airlines пацярпела прапагандыстка АНТ

Southwind Airlines адмяняе палётную праграму Мінск — Стамбул

«Турэцкай» Southwind Airlines забаранілі лётаць над ЕС. Сённяшні рэйс з Мінска адменены

Расія стварыла падстаўную авіякампанію, каб перавозіць нелегальных мігрантаў у Еўропу праз Мінск

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031