Знайсці
01.04.2024 / 12:352РусŁacБел

Ізраільская паліцыя затрымала сястру лідара ХАМАС. Пры ператрусе знайшлі кілаграм золата і сотні тысяч шэкеляў

Ізраільская паліцыя заявіла пра затрыманне сястры лідара тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС Ісмаіла Ханіі.

Фота: Ізраільская паліцыя

Сабах Абдэль Салам Ханія была арыштаваная недалёка ад горада Беэр-Шэва на поўдні Ізраіля ў рамках расследавання крымінальнай справы аб тэрарызме. Адзначаецца, што ў расследаванні таксама брала ўдзел ізраільская служба ўнутранай разведкі «Шын Бэт», піша Bild.

Сцвярджаецца, што 57-гадовая Сабах Абдэль Салам Ханія «падазраецца ў кантактах з афіцыйнымі асобамі, а таксама ў падбухторванні і падтрымцы тэрарыстычных нападаў у Ізраілі».

Па даных паліцыі, праваахоўнікі канфіскавалі ў доме Ханіі дакументы, тэлефоны і доказы, якія звязваюць яе са здзяйсненнем сур'ёзных злачынстваў супраць бяспекі Ізраіля, кілаграмовы злітак золата і сотні тысяч шэкеляў.

Брат затрыманай Ісмаіл Ханія лічыцца лідарам ХАМАС. Ён кіруе тэрарыстычнай арганізацыяй не з самога сектара Газа, а з Катара.

Чытайце таксама:

Арабскі свет не хоча дапамагаць агенцтву ААН, чые супрацоўнікі забівалі і выкрадалі ізраільцян 

Эрдаган заявіў, што Турцыя «цвёрда стаіць за ХАМАС»

Жонка Нетаньяху звярнулася да маці эміра Катара з заклікам аб садзейнічанні ў вызваленні ізраільскіх закладнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
15
Воля/адказаць/
01.04.2024
Пакуль увесь свет абмяркоўвае захоп лекарні з пацыентамі і ўцекачамі ізраільскімі вайскоўцамі, пакуль свет аблятаюць і шакуюць фатаздымкі палявых расправаў, сведчанні растрэлаў і катаванняў палестынцаў ізраільскімі вайскоўцамі, НН публікуе нейкае трызненне на мяжы з Жоўтымі слівамі. Очэнь (не)прафесійная праца, за якую прыйдзецца моцна заплаціць.
3
Лахта на марше/адказаць/
01.04.2024
Мсклик, молодец получи порцию Доширака за пост и ещё ватрушку за использование гуглтранслейта.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930