Знайсці
27.03.2024 / 14:248РусŁacБел

Як выглядаюць электробусы, што перадалі Шклову

Урачыстая цырымонія перадачы 15 адзінак новай тэхнікі прайшла 27 сакавіка ў Шклове. Сучасны транспарт заменіць у горадзе ўвесь пасажырскі грамадскі транспарт на дызелі.

Электробус «Альгерд» E321 — самая прасунутая мадэль у лінейцы «БКМ Холдынгу», створаная ў кузаве пятага пакалення, піша abw.by.

Машына мае даўжыню 12,5 м і разлічана на перавозку 67 пасажыраў (месцаў для сядзення ў салоне — 31). Кандыцыянеры для шклоўскіх электробусаў не прадугледжаны.

Для камфорту пасажыраў — USB для зарадкі мабільных прылад.

У камплектацыю таксама ўваходзяць чатыры відэакамеры і электронныя маршрутапаказальнікі з падагрэвам зоны шкла. Запас ходу электробусаў з улікам поўнай пасажырскай загрузкі складае 200 км. Шклову перадалі электробусы з начным (павольным) сілкаваннем.

Пасля ўрачыстай цырымоніі перадачы тэхнікі электробусы павезлі сваіх першых пасажыраў па дарогах Шклова, імі сталі госці цырымоніі і ахвочыя з удзельнікаў мерапрыемства на плошчы.

Гэтымі днямі іншы горад Беларусі, Жодзіна, атрымлівае свае 14 электробусаў, але вытворца іх іншы — МАЗ.

Чытайце таксама:

У Гродне прадаюць грузавічок з ГДР, які выглядае як цацка

«Пры мне шукалі аб'явы на Авіта». Беларускі перагоншчык машын з ЕС у Расію расказаў, як палякі знайшлі ўправу на яго

Чаму паток люксавых аўто ішоў праз Польшчу і як іх будуць увозіць цяпер 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3
1
даведка/адказаць/
27.03.2024
В честь сына Игоря Марзалюка.)
1
Valadzimir/адказаць/
29.03.2024
Толькі "белоруссы" маглі дадумацца даваць імёны Вялікіх Літоўскіх князёў, гістарычных асоб Еўрапейскага маштабу, транспартным сродкаммасавага выпуску(!!). Такі вытанчана-правінцыйна-калхазанскі зьдзек над гісторыяй, якой у "белоруссов" няма. 
0
даведка/адказаць/
31.03.2024
«БКМ холдинг» свои трамвай и электробус для российского рынка назвал не менее патриотично «МиНиН». ))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031