Знайсці
14.03.2024 / 13:492РусŁacБел

Беларускіх студэнтаў адправяць на будаўніцтва БАМ

Беларускія студэнцкія атрады адправяцца ў красавіку на рэканструкцыю Байкала-Амурскай магістралі, піша Sputnik.

Чыгуначныя войскі на будаўніцтве БАМ-2, ліпень 2022 года. Фота: Вікіпедыя

Як паведаміла на прэс-канферэнцыі загадчыца Цэнтра інфармацыйных і сацыяльных тэхналогій ЦК ГА «БРСМ» Кацярына Лакісава, на Сусветным маладзёжным фестывалі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі заключыў шэраг пагадненняў з прадстаўнікамі розных краін.

Працоўны праект атрымаў назву «БАМ 2.0», чакаецца, што ў ім прымуць удзел тысячы студэнтаў.

Лакісава дадала, што ў сваю чаргу беларускі бок запрасіў расійскія студэнцкія атрады ў рэспубліку — на будаўніцтва абʼектаў на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці — цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.

У гэтым годзе спаўняецца 50 гадоў з пачатку будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі. 

У 1970-80-я беларуская моладзь актыўна працавала на самай маштабнай усесаюзнай будоўлі, узводзячы станцыі, жылыя пасёлкі і ўкладваючы чыгуначныя пуці.

Байкала-Амурская магістраль — чыгунка, якая праходзіць праз Усходнюю Сібір і Далёкі Усход Расіі, працягласцю 4324 км. Адна з найбуйнейшых чыгуначных магістраляў у свеце. Большая частка магістралі пракладзена ў зоне вечнай мерзлаты.

Чытайце таксама:

Творча адораныя «сапраўдныя дзяржаўнікі», якія малююць палітычныя карыкатуры. Такія людзі маюць прынесці росквіт дзяржаўным СМІ

Як збіраюцца піярыць «саюзную дзяржаву» сярод моладзі — пачыталі прапановы Міністэрства адукацыі

З'явіўся беларуска-расійскі падручнік для ВНУ па «гісторыі Саюзнай дзяржавы»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Брежнев/адказаць/
14.03.2024
Туды ім і дарога
0
Тэкля/адказаць/
14.03.2024
Жыццё рухаецца па спіралі. У гады маёй маладосці студэнты будавалі БАМ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031