Знайсці
05.03.2024 / 15:583РусŁacБел

Вязень збег з турмы з дапамогай лыжкі і трымальніка для туалетнай паперы

«Я проста хацеў убачыць сваю маленькую дачку, я так сумаваў па ёй». Але ўсё скончылася сумна.

Фота: Bild

У Германіі зняволены выбраўся на волю з дапамогай лыжкі і трымальніка для туалетнай паперы — зараз да яго тэрміну дадасца сем месяцаў турмы, піша Bild.

Хусен Р. прысуджаны да сямі месяцаў турэмнага зняволення ў сувязі з псаваннем маёмасці і разбурэннем будынка. У снежні 2023 года ён, выкарыстоўваючы лыжку і зламаны трымальнік для туалетнай паперы, за чатыры месяцы прарабіў дзірку памерам 30х30 сантыметраў у сцяне турмы. Затым злачынец спусціўся з дапамогай прасцін і збег.

Фота: Bild

«Я проста хацеў убачыць сваю маленькую дачку, я так сумаваў па ёй», — сказаў Хусэн Р. падчас суда. Уцёкі завяршыліся на наступны дзень у Траўнштайне (Баварыя).

Ён не паспеў пабачыцца з дачкой: «Мяне арыштавалі проста перад дзвярыма».

Хусен Р. знаходзіўся пад вартай за тое, што з саўдзельнікамі апаганіў 32 магілы на чатырох могілках у раёне Траўнштайна, у тым ліку ён выкраў магільныя крыжы з латуні і медзі і здаў іх на металалом. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
8
1
Жэужык/адказаць/
05.03.2024
Хусен, якое асаблiвае нямецкае прозвiшча
1
Лаліта/адказаць/
05.03.2024
Дэпартаваць на радзіму і ўсё з ім. Нечага ў турме трымаць і карміць.
5
свободу мужыку, салам братьям мусульманам !/адказаць/
05.03.2024
В Германии там с 30-ых годов мало что поменялось. А условия в тюрьмах не для людей точно. И это не пропаганда, пробейте тему если что.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930