Знайсці
05.03.2024 / 15:412РусŁacБел

Галоўчанка загадаў зрабіць стаматалагічныя паслугі даступнымі для ўсіх

Прэм'ер кажа, што цэнавае рэгуляванне пакуль эфекту не дало.

Стаматалагічныя паслугі павінны быць даступныя для ўсіх слаёў насельніцтва. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з міністрам аховы здароўя Аляксандрам Хаджаевым, піша БелТА.

«Сёння мы пагаворым аб эфектыўнасці мер цэнавага рэгулявання пры аказанні платных паслуг у ахове здароўя. Было ўведзена (яшчэ папярэднім міністрам) цэнавае рэгуляванне на стаматалагічныя паслугі. Але інфармацыя, якая паступае з месцаў, гаворыць, што патрэбнага эфекту гэта пакуль не дало. Магчыма, былі дапушчаныя нейкія пралікі ў падрыхтоўцы гэтага рашэння. Калі нешта неабходна выправіць, то гэта трэба рабіць», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, стаматалагічныя паслугі павінны быць даступныя для ўсіх слаёў насельніцтва.

«Але, вядома, пры гэтым трэба не зваліцца ва ўраўнілаўку. Сёння пра гэта падрабязна пагаворым. Важна, каб не пакутавала якасць аказання такой дапамогі. Павінен быць баланс паміж даступнасцю і якасцю», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Чытайце таксама:

Мінздароўя адкрыла эксперыментальную віртуальную прыёмную. Як гэта працуе

Мінздароўя хоча зраўнаваць у цэнах дзяржустановы і прыватныя медцэнтры

26-гадовай дзяўчыне ў стаматалогіі налічылі больш за 20 тысяч рублёў: «Дзе мне ўзяць грошы? Крэдыт»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
05.03.2024
Цэмент, вата, старыя сьвёрдлы, абавязкова без гумавых пальчатак - back un ussr
05.03.2024
Эй, чувак, у цябе людзі тысячу рэ зарабляюць. Якая даступнасць? Якое рэгуляванне? Уводзь хаця б страхавую медыцыну. А лепш - забіся аб сценку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031