Знайсці
05.03.2024 / 13:3214РусŁacБел

Каманда Нехта запусціла сайт, пераважна разлічаны на расійскую аўдыторыю?

Рэдакцыя NEXTA паведаміла, што запускае свой сайт. «На ім будзе шмат эксклюзіўнага кантэнту, прафесійнай аналітыкі і вострай публіцыстыкі», — завабліваюць чытачоў у анонсе. Праўда, пры пераходзе на сайт выяўляецца, што там пакуль няма месца беларускім навінам. Гэта мэтанакіраваная палітыка?

У сайта дзве версіі — рускамоўная і англамоўная. Большасць навінаў прысвечаныя таму, што адбываецца ў свеце, з упорам на падзеі ва Украіне і Расіі, а сярод абазначаных рубрык значыцца больш шырокая «Постсавецкая прастора».

Частка навін у рубрыцы «Выбары ў свеце 2023-2024».

Мы спыталі заснавальніка Нехта Сцяпана Пуцілу, з чым звязаная такая выбарка.

«Сайт функцыянуе ў эксперыментальным рэжыме. Насамрэч, ён накіраваны перадусім на англамоўную аўдыторыю. Пры заходзе з Расіі і Беларусі з'яўляецца шыльда пра неабходнасць карыстацца VPN. Навіны пра Беларусь і па-беларуску таксама плануюцца: пакуль што гэта адзіны сярод беларускіх медыя сайт, які функцыянуе цалкам без донарскай падтрымкі, таму спачатку мы выводзім яго на манетызацыю за кошт пераважна замежнай аўдыторыі, а пасля пашыраем аўдыторыю і адкрываем у тым ліку беларускую версію», — пракаментаваў Пуціла.

Ён дадае, што канал з беларускімі навінамі таксама ёсць — гэта Нехта Плюс на ютубе.

Чытайце таксама:

Пратасевіч: Я лічу, што мне пашанцавала. Я выбудаваў правільную тактыку

Вольга Лойка: Хто мог бы весці перамовы па палітвязнях? Трэба шукаць выхад на ўмоўнага Абрамовіча

Расія абвясціла ў вышук прэм'ер-міністра Эстоніі, экс-мэраў Вільні і Рыгі і некалькі беларусаў, уключна са Сцяпанам Пуцілам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
11
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3
2
Максим Дизайнер/адказаць/
05.03.2024
Упуць

А на чем сидеть?На твоих по 400, и колбасу вашу вонючую нежующуюся белой запивать?
05.03.2024
.., гэта было зразумела ад пачатку. І дружок рома такі ж прахадзімец - зрубіць бабла.
0
Каментатарка/адказаць/
05.03.2024
жэўжык, гэта праца, якая мае аплочвацца. Валанцёры тут, відаць, робяць новую версію сайта і карэгуюць артыкулы, бо гэта праца робіцца на вельмі кепскім узроўні. НН, у вас был файны сайт, яго давялі да таго што нават рэакцыі трэба гартаць, каб націснуць...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930