Знайсці
05.03.2024 / 11:023РусŁacБел

«Жанчыну года — 2021» асудзілі за кумаўство і рэкет

Месяц таму пачалі судзіць дырэктара Полацкага дзяржаўнага прафліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Ірыну Кісялёву. Сталі вядомы прысуд і змест абвінавачання, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Яе абвінавачвалі ў тым, што яна фіктыўна працаўладкавала ў студзені 2019 г. свайго сужыцеля на пасаду з высокім заробкам. У выніку за 2,5 гады на яго ліпавай працы зарабіла 28495 руб.

Наладзіла яна і рэкет у адносінах да сваіх падначаленых: з сакавіка 2019-га па кастрычнік 2022-га яна патрабавала ў работнікаў аддаваць частку іх заробку. Так яна «абрабавала» падначаленых на 6470 рублёў

Па двух артыкулах (перавышэнне ўлады і злоўжыванне ёю) яна атрымала тэрмін у 3 гады з забаронай на кіруючыя пасады на 5 гадоў. Дадзена адтэрміноўка на 2 гады.

Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.

Іронія сітуацыі, што ў гэты самы перыяд, калі Кісялёва здзяйсняла інкрымінаваныя ёй злачынствы, яе зрабілі «Жанчынай года — 2021» у намінацыі «Паспяховы кіраўнік».

Акрамя гэтага, у жанчыны яшчэ званні «Чалавек года Полаччыны» і «Чалавек года Віцебшчыны».

Чытайце таксама:

Драма Бароўскага. Як кіраўнік «Белнафтахіма» ўзначаліў МАЗ — транзітам праз турму

У Гродне судзяць былога дырэктара кампаніі «Агат — сістэмы кіравання»

СК назваў самыя гучныя карупцыйныя справы мінулага года і самы вялікі памер хабару

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
05.03.2024
“Жанчына года“ ў рэжымнай краіне, дзе “не да законаў”
3
Максим Дизайнер/адказаць/
05.03.2024
Эталонная борщеварка в вакууме. А сколько еще таких сильных и независимых пакарытельниц Минска сидит по панелькам со своими по 400, и мячтами "свае жилле, машина, и путишевстваваць тры раза в год".
0
Ёсік/адказаць/
05.03.2024
Гляджу на тэрміны, якія даюць беларусам, і разумею, што можна зараз красьці, рабаваць, насы ды сківіцы ламаць, атрымаеш умоўны тэрмін ды 0,22 рублі сплоціш за экспертызу. А калі толькі скажаш, што дырэктар саўгаса і ёсьць дырэктар саўгаса, каб судзіць за адмаўленьне генацыду, трэба ў тлумачальным слоўніку прачытаць, што такое гэты генацыд, то атрымаеш сапраўдны тэрмін ад 3 да 15,ды шчэ за здраду лукашэнка (Радзіме).
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930