Знайсці
04.03.2024 / 23:456РусŁacБел

Спадзяванне толькі на Бога. Губернатар Санкт-Пецярбурга пасля налёту дронаў аб'ехаў горад з абразом у руках

Губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў разам са спікерам рэгіянальнага парламента, мясцовым мітрапалітам Варсанофіем і іншымі святарамі зрабіў «малітоўны аб'езд» горада праз суткі пасля таго, як дрон урэзаўся ў жылы дом на поўначы Пецярбурга. Пра гэта паведаміла прэс-служба гарадской мітраполіі.

Губернатарскі «аб'езд» горада па кальцавой аўтадарозе з Казанскай іконай Божай Маці быў прымеркаваны да «надыходзячага перыяду Вялікага посту», які, праўда сёлета пачынаецца толькі 18 сакавіка.

«Правячы архірэй і суправаджаючыя яго маліліся за Свяцейшага Патрыярха Кірыла, прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, улады і жыхароў паўночнай сталіцы», — гаворыцца ў паведамленні мітраполіі.

2 сакавіка ў пяціпавярховы жылы дом на поўначы Пецярбурга ўрэзаўся беспілотнік. Дрон пашкодзіў некалькі кватэр, шэсць чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу. 

Чытайце таксама:

Дроны атакавалі Санкт-Пецярбург

У Пецярбургу беспілотнік урэзаўся ў жылы дом

ГУР Украіны сцвярджае, што ўзламала сайт Мінабароны Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Здраднік!/адказаць/
05.03.2024
А Бяглова прыцягнуць да адказнасці??? Ён жа здраднік! Верыць у нейкакага бога, а ў рашэн-zолдатэн ня верыць, як так? Дэскрэдытацыя!!! А ў пуціна ўсё пад кантролем, па плану (ён сам казаў), а атрымоўваецца што? Бяглоў ня рузумее планы пуціна??? Вай, чую тут бяз рыптылойдаў і англасаксаў не абыйшлося…
05.03.2024
Пытанне, Так, Бог злачынцам не дапамагае.
0
Игорь/адказаць/
05.03.2024
Не помогут вам руским ни какие ваши поповские идолы и служители культа в рясах . Не спасут вас никакие обходы и молебены , от руки операторов дронов и БПЛА. Не надейтесь. Все вы вместе получите то что заслужили.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930