Знайсці
04.03.2024 / 21:4112РусŁacБел

«Аж да звальнення». Дзяржслужбоўцам разаслалі інструкцыю, як сябе паводзіць

Дзяржаўныя прадпрыемствы і арганізацыі Беларусі атрымалі дакумент, які папярэджвае іх супрацоўнікаў і службоўцаў пра адказнасць «за экстрэмізм». Азнаёміцца з ім трэба пад роспіс. Рэдакцыя «Люстэрка» атрымала копію інструкцыі і вывучыла, пра што папярэджваюць чыноўнікаў і што пагражае за адмову ад выканання.

Як сцвярджае крыніца «Люстэрка», інструкцыю пад назвай «Інфармацыя пра меры адказнасці за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці» ў бюджэтныя арганізацыі разаслаў КДБ.

Азнаёміцца з ёй і распісацца пра гэта мусіў кожны дзяржаўны службовец альбо супрацоўнік бюджэтнай арганізацыі, кажа суразмоўца. Паводле яго словаў, за адмову ад гэтага нязгодных пагражаюць пакараць «аж да звальнення».

У дакуменце сабраныя цытаты з розных законаў і нарматыўных актаў, якія так ці інакш датычаць «экстрэмізму». У прыватнасці, прыводзіцца падрабязнае азначэнне паняцця «экстрэмісцкая дзейнасць» згодна з законам «Пра супрацьдзеянне экстрэмізму».

Таксама нагадваецца пра адказнасць, прадугледжаную Крымінальным і Адміністрацыйным кодэксамі за стварэнне «экстрэмісцкага» фарміравання альбо ўдзел у ім (арт. 361−1 КК), іх фінансаванне (361−2 КК) і распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі (арт. 19.11 КаАП).

Акрамя таго, дзяржаўных службоўцаў асобна папярэджваюць пра адказнасць за заклікі да санкцый (арт. 361 КК) і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь (арт. 369−1 КК).

Асобнай увагі заслугоўваюць вытрымкі з агульных патрабаванняў службовай этыкі дзяржаўных цывільных службоўцаў (так афіцыйна называюць чыноўнікаў розных узроўняў). Гэты збор правілаў — дадатак да Закона «Аб дзяржаўнай службе», прынятага ў 2022 годзе.

Згодна з дакументам, дзяржаўныя службоўцы «не павінныя публічна выказваць у сродках масавай інфармацыі сваё меркаванне па пытаннях дзяржаўнай палітыкі і службовай дзейнасці». Але рабіць гэта ім забаронена толькі ў выпадку, калі іх асабістае меркаванне не адпавядае «асноўным напрамкам палітыкі дзяржавы».

У сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках чыноўнікі «не павінныя дапускаць размяшчэнне інфармацыі, распаўсюд якой у СМІ забаронены, а таксама звестак, здольных нанесці шкоду іх персанальнай рэпутацыі і аўтарытэту дзяржаўнай улады ў цэлым». Пры гэтым ні закон пра дзяржаўную службу, ні агульныя патрабаванні этыкі не вызначаюць крытэры, паводле якіх можна акрэсліць патэнцыял нанясення такой шкоды.

У агульных палажэннях патрабаванняў службовай этыкі сказана, што яны распрацаваныя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, агульнапрынятымі ў Беларусі маральна-этычнымі нормамі, а таксама Канвенцыяй ААН супраць карупцыі і Міжнародным кодэксам паводзінаў дзяржаўных службовых асобаў.

У дакуменце гаворыцца, што за парушэнне правілаў прадугледжаная дысцыплінарная адказнасць чыноўнікаў. Паводле арт. 73 закона, гэта можа быць заўвага, вымова (звычайная ці строгая), папярэджанне пра няпоўную службовую адпаведнасць, пазбаўленне прэмій на тэрмін да года і нават звальненне.

Чытаць таксама:

У Брэсце затрымлівалі і экс-мэра Рагачука, і абласнога кіраўніка Шулейку

Былы чыноўнік расказаў, як працаваў у выканкаме, не паехаў на мітынг за Лукашэнку і за што хацеў бы выбачыцца

«Калі ўлада зменіцца, яны ўсе пераабуюцца». Павук распавёў пра беларускіх чыноўнікаў і даў парады, як з імі размаўляць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
19
Ха-ха
35
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
22
0
мастер и маргарита/адказаць/
07.03.2024
ой. что-то у меня как
ой-то ой гомерический хохот, глядя на фото (знаю, что нельзя так выражаться)
0
лица простых минчан/адказаць/
07.03.2024
Кто они, эти участники на снимке последнего парада, простые ребята. А лица то какие.
09.03.2024
Смотря на фото....   Лица живых трупов, ну или мертвецов...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930