Знайсці
04.03.2024 / 19:33РусŁacБел

Латвія скардзіцца, што на яе мяжы з Беларуссю зноў актывізаваліся мігранты

З надыходам вясны ўлады Латвіі адзначаюць павелічэнне колькасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю. «Апошнія дні паказваюць, што колькасць парушэнняў зноў павялічваецца», — заявіў начальнік памежнай службы Латвіі Гунціс Пуятс.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле слоў латвійскага чыноўніка, за першыя дні сакавіка было зроблена ўжо 46 спробаў незаконнага перасячэння мяжы ў параўнанні з 75 выпадкамі ў лютым. Пуятс тлумачыць рост мігрантаў цёплым надвор'ем.

Летась Латвія заявіла, што спыніла больш за 13 000 спробаў незаконна перасекчы мяжу ЕЗ з Беларуссю, а ў 2022 годзе — 5300 спробаў.

Чытайце таксама:

Латвія забараніла ўвоз сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расіі

Латвія пабудуе на мяжы з Расіяй і Беларуссю паўнавартасную лінію абароны

Латвія вярнула абавязковую службу ў арміі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930