Знайсці
04.03.2024 / 20:2119РусŁacБел

«Талантище! И поет красиво». Ботаў мабілізавалі на падтрымку нявесткі Лукашэнкі

Публікацыі пра перамогу Ганны Сялук (Лукашэнкі) на «Песні года» — другі запар трыумф, не лічачы прэміі ад яе свёкра — выклікалі рэакцыю. Пад імі з'явіліся сотні аднатыпных каментароў. Некаторыя з іх, аднак, пайшлі не ў той бок і зайшлі задалёка.

Ганна Сялук. Фота: скрыншот з відэа АНТ

У тыктоках з інфармацыяй пра перамогу пладавітай паэткі-песенніцы з'явіліся сотні захопленых каментароў. Яны ўсе зводзяцца да некалькіх тыпаў: «Разумніца!» «Разумніца, ды яшчэ і прыгажуня!». «Супер!». «Разумніца! А вочы якія добрыя і прыгожыя!» І: «Не зайздросьце! А калі ўсё ж зайздросціце, то зайздросьце моўчкі!» 

Некаторыя з каментаў, аднак, пайшлі не ў той бок. Аўтараў не паінфармавалі, што Ганна Сялук сама не спявае, а яны давай расхвальваць яе талент выканаўцы.

Аднак найбольш лайкаў сабралі некалькі з'едлівых заўваг.

Чытайце таксама: Нявестка Лукашэнкі прысвяціла песню Году якасці

Лукашэнка выпісаў прэмію ўласнай нявестцы

Праўладны спявак пайшоў у армію. Парадавалася нават нявестка Лукашэнкі

@nashaniva Нявестка Лукашэнкі прысвяціла песню Году якасці: ацаніце гэты твор самі #лукашенко#лукашэнка#беларусь#мова#навіныбеларусі#беларусьсейчас#беларускіцікток#беларускітыкток#нашаніва♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
78
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
4
0
Сымон/адказаць/
05.03.2024
Але найбольшых поспехаў Ганна Сялук дасягнула на ніве прадпрымальніцтва. Стаць бенефіцыярам замежнай кампаніі, на якой аккумулуецца большасць прыбыткаў БелАЗу - гэта сапраўдны талент!
0
Тэкля/адказаць/
05.03.2024
Жэстачайшэ талантліво
0
Влад/адказаць/
06.03.2024
Кринжатина которую белорусы заслужили!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930