Знайсці
04.03.2024 / 15:167РусŁacБел

«Одесо, я з тобою». Максім Галкін на ўкраінскай мове адрэагаваў на гібель дзяцей у выніку расійскага ўдару

Расійскі гумарыст Максім Галкін, які яшчэ ў пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання выехаў з Расіі ў Ізраіль і асудзіў злачынны рэжым Крамля, апублікаваў новы допіс у інстаграме, прысвечаны Адэсе.

Комік перайшоў на ўкраінскую мову. Такім чынам ён яшчэ раз выказаў падтрымку ўкраінскаму народу, які вымушаны супрацьстаяць расейскай агрэсіі.

Галкін распавёў, што яго дзяцінства прайшло ў Адэсе. Таму ён заўсёды вельмі хваравіта ўспрымае ракетныя ўдары па гэтым горадзе.

«Адэса — гэта маё дзяцінства. У Адэсе я ў школе вучыў з першага класа ўкраінскую мову. І тыя веды пра мову, якія ў мяне засталіся да гэтага часу, гэта таксама маё адэскае дзяцінства. Але мяне, напэўна, можна папракнуць, што я не сумую публічна па ўсіх загінулых дзецях у свеце. Але кожны ўдар па Адэсе трапляе ў сэрца. Адэса, я ўсім сэрцам з табой. Мае глыбокія спачуванні сем'ям загінулых. Вельмі горка ад бяссілля. Але суд Божы яшчэ ніхто не адмяняў», — напісаў Максім Галкін.

Уначы 2 сакавіка Расія выпусціла па Адэсе восем беспілотнікаў, адзін з якіх трапіў у жылы дом. У выніку атакі загінулі 12 чалавек, сярод якіх маленькія дзеці. Загінула ўся сям'я Краўцоў — муж, жонка і трое малых дзяцей.

Чытайце таксама:

«Я вынайшаў сваю формулу шчасця — восем «с». Яраслаў Раманчук пра жыццё ва Украіне, эканоміку і турнік у кватэры

521 дзіця загінула ва Украіне за час поўнамаштабнай вайны

«Людзі былі запушчаны праз Беларусь». Як збіраліся забіць Зяленскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
25
Абуральна
3
04.03.2024
Ёсік, так вроде говорят что всу бомбит сами свою страну 
04.03.2024
Вопрос
на мову
На якую мову?
2
Ответ/адказаць/
04.03.2024
Так, на родную, типа.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера