Знайсці
03.03.2024 / 14:5515РусŁacБел

Маск здзівіўся, чаму пасля распаду Арганізацыі Варшаўскай дамовы не распускаюць НАТА. Яму адказалі

Ілан Маск працягвае здзіўляць сваімі заявамі: гэтым разам ён абурыўся, чаму не расфармавалі НАТА пасля знікнення Арганізацыі Варшаўскай дамовы. Найбольш яскравы адказ яму даў прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч. 

Ілан Маск. Фота: AP Photo / Kirsty Wigglesworth, Pool

«Мне заўсёды было цікава, чаму НАТА працягвае існаваць, нягледзячы на тое, што яе закляты вораг і прычына стварэння — Арганізацыя Варшаўскай дамовы — спыніла сваё дзеянне», — напісаў Маск.

Так ён пракаментаваў пост прадпрымальніка Дэвіда Сакса, які заявіў, што пасля распаду Савецкага Саюза НАТА «сутыкнулася з экзістэнцыяльным крызісам, і замест таго, каб расфармавацца, прыдумала новую місію: пашырыцца».

У каментарах Маску ўказалі, што НАТА была створана да Арганізацыя Варшаўскай дамовы.

А яшчэ яму адказаў прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч.

«Дарагі Ілан, прычына, па якой НАТА была заснавана, існуе і будзе існаваць вечна, — гэта Расея і іншыя ворагі вольнага свету», — напісаў ён.

Чытайце таксама:

Маск: Першы пацыент з імплантам Neuralink здольны кіраваць камп'ютарнай мышкай з дапамогай думак

Не вытрымаў нават Маск. Ён апублікаваў «найлепшы адказ» Пуціна на пытанне Карлсана, навошта Расія напала на Украіну

Маск пракаментаваў інфармацыю пра выкарыстанне Starlink расейскімі войскамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
41
Панылы сорам
16
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
03.03.2024
Тот случай, когда лучше было молчать, у вас ни денег ни власти но вы же тоже дол..б. Хм значит дело не в деньгах.
03.03.2024
ВВП, тебе откуда знать есть у него деньги или нет? Ты не лучше его, такой же самый.
3
ЯНКА/адказаць/
03.03.2024
Шнурек , дзякуй за ўдакладненьне. :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930