Знайсці
03.03.2024 / 13:149РусŁacБел

Чатыры вядучыя арганізацыі па дапамозе палітычным рэпрэсаваным ствараюць «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі»

На Першым беларускім бізнэс-форуме ў Вашынгтоне Андрэй Стрыжак паведаміў, што BYSOL, BY_help, Dissidentby і фонд «Краіна для жыцця» ствараюць Службу хуткай гуманітарнай дапамогі.

«Служба хуткай гуманітарнай дапамогі» — адказ на ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі. Яна мусіць палепшыць якасць і аператыўнасць аказання дапамогі рэпрэсаваным, а таксама дазволіць скаардынавана адказваць на новыя выклікі. 

«Разам мы зможам прапанаваць пацярпелым увесь магчымы спектр падтрымкі — ад аплаты штрафаў, паслугаў адвакатаў і падтрымкі сем’яў палітычных вязняў, да эвакуацыі, рэабілітацыі і інтэграцыі за мяжой. Каардынацыя сумесных дзеянняў у «Службе хуткай гуманітарнай дапамогі» дазволіць нам аператыўна рэагаваць на запыты рэпрэсаваных, хутка выводзіць іх з-пад удару і надаваць у неабходныя тэрміны эвакуацыйную і рэабілітацыйную дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій», — гаворыцца ў прэс-рэлізе. 

Аб’яднанне ў «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі» — беспрэцэдэнтная каардынацыя высілкаў, якой раней ніколі не было, паведамляюць стваральнікі службы.

Чытайце таксама:

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі

«Сітуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі горшая за часы ваеннага становішча ў Польшчы» — Сікорскі

Былому страйкамаўцу, прызнанаму «пагрозай нацыянальнай бяспецы» ў Літве, грошы на адваката сабралі менш чым за суткі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
2
Гумовыя боты прыйшлі/адказаць/
03.03.2024
скажу, ты яго сваёй расейшчынай яшчэ больш дыскрэдытуеш
3
а вот и гэбня подтянулась/адказаць/
03.03.2024
Рэлякантарша,мозгов поди себе прикупи, лукабот
1
а вот и гэбня подтянулась/адказаць/
03.03.2024
спасибо,ну а что тебе еще остается.. в методичках же про это ничего не нашлось наверно? не успели обновить еще.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930