Знайсці
03.03.2024 / 00:0714РусŁacБел

Каталіцкі арцыбіскуп афіцыйна дазволіў вернікам есці мяса на свята 8 сакавіка

У пятніцу 8 сакавіка, на якую прыпадае Міжнародны жаночы дзень, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страў, паведаміў сайт Catholic.by.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле нормы канона 1251 Кодэкса кананічнага права «Аб днях пакаяння», ва ўсе пятніцы года, на якія не прыпадае ўрачыстасць, вернікамі павінна захоўвацца ўстрыманне ад спажывання мясных страў.

Сёлета на падставе канона 87 § 1 мітрапаліт мінска-магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі вызваліў на тэрыторыі сваёй архідыяцэзіі ад устрымання ад спажывання мясных страў вернікаў, старэйшых за 14 гадоў, у пятніцу 8 сакавіка 2024 года.

У той жа час адзначаецца, што вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

Чытайце таксама:

Каталіцкі касцёл у Беларусі не збіраецца бласлаўляць аднаполыя пары, хоць гэта дазволіў Ватыкан

Выйшла кніга пра каталіцкага святара, які правёў 25 гадоў у савецкіх лагерах і высылках

Беларускія ксяндзы з'ездзілі на чэмпіянат Еўропы па футболе. Вынік так сабе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1
0
Франц /адказаць/
03.03.2024
Курт, Гэты арцыбіскупб публічна называе Лукашэнку прэзідэнтам і дзякуе яму за заботу
0
Максим Дизайнер/адказаць/
03.03.2024
Курт

Красавец, дружище.
0
Джордж/адказаць/
03.03.2024
Если уж однополые браки дазволили, так теперь уже надо всё дазволять.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031