Знайсці
02.03.2024 / 20:182РусŁacБел

Дроны атакавалі Санкт-Пецярбург

У санкт-пецярбургскіх пабліках і мясцовых СМІ з'явіліся паведамленні, што горад і яго ваколіцы атакуюць беспілотнікі.

Жыхары Санкт-Пецярбурга паведамілі пра два гучныя гукі выбуху ў раёне порта Бронка. Іх чулі жыхары горада Ламаносаў, які ўваходзіць у склад Петрадварцовага раёна Санкт-Пецярбурга.

З'яўлялася інфармацыя, што ўкраінскі беспілотнік быў збіты над Фінскім залівам. 

«Па папярэдніх даных, БПЛА быў заўважаны на нізкай вышыні, была дадзена каманда на паражэнне. Спрацаваў зенітна-ракетны комплекс, размешчаны ў Ламаносаўскім раёне Ленінградскай вобласці», — гаворыцца ў публікацыі выдання «Фонтанка».

У сацсетках публікуюць кадры з дымам у небе.

На гэтым фоне ў пецярбургскім аэрапорце Пулкава з 19:32 былі ўведзеныя абмежаванні праз пагрозу атакі БПЛА. З аэрапорта не ўзлятаюць самалёты, а тыя, якія збіраліся сядаць, накіраваныя ў зоны чакання.

Чытайце таксама:

У Пецярбургу беспілотнік урэзаўся ў жылы дом

У выніку новай атакі дронаў ёсць ахвяры ў Адэсе і Харкаўскай вобласці

Ціханоўская заклікала падтрымаць збор на дроны для беларускіх добраахвотнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Сябр/адказаць/
02.03.2024
Пабольш такіх навін.
0
Гойда!/адказаць/
03.03.2024
Дэнацыфікацыя ідзе па плану.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930