Знайсці
Работы на сайце
02.03.2024 / 19:5911РусŁacБел

Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

У Мінгарсудзе 21 сакавіка пачнецца разгляд справы супраць 29-гадовага ўраджэнца Жабінкі Рамана Галузы. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Падрабязнасці справы невядомыя, а разглядаць яе будзе Алена Шылько, піша «Вясна».

Вядома, што 19 ліпеня 2022 года Раман прыехаў у Беларусь і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» нават абвяшчаў яго пошукі. Пазней стала вядома, што Галуза жывы і яго месцазнаходжанне ўстаноўлена — без якіх-небудзь падрабязнасцяў. Але знаёмы Рамана ў сацсетках пісаў, што той знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

У Польшчы Галуза скончыў універсітэт, атрымаў польскае грамадзянства, займаўся валанцёрствам — у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Паводле яго знаёмага, затрыманне Рамана магло быць загадзя спланаванае беларускімі сілавікамі.

Цяпер яму пагражае да 15 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Затрымалі яшчэ двух беларусаў, якія прыехалі на радзіму з Польшчы

Віляйчук Андрэй Кудзік не выйшаў з сутак па адбыцці 15-дзённага арышту

«Бутэлькай з вадой следчы выбіў мне зубы». Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны расказаў пра сваё апошняе затрыманне

Беларускамоўнага айцішніка з EPAM асудзілі на драконаўскі тэрмін за данаты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
48
0
Курт/адказаць/
03.03.2024
Кацапскі тэрор ва акупаванай Беларусі, рукамі каларантаў і вырадкаў.
6
Barbie /адказаць/
03.03.2024
не поймем и не ...,а родственников пожилых проведать? привезти им лекарства, одежду. могилы посетить. не все же круглые сироты.  
1
пррраі/адказаць/
03.03.2024
Barbie , ну цяпер родныя будуць праведваць яго на працягу доўгага часу. Не разумею я людзей, якія вяртаюцца сюды.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930