Знайсці
02.03.2024 / 19:515РусŁacБел

На мяжы з Літвой пасля закрыцця двух памежных пераходаў сабраліся вялікія чэргі

Пасля таго, як Літва закрыла з 1 сакавіка яшчэ два памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю, на тых двух, што засталіся, значна выраслі чэргі з грузавікоў, паведаміла Delfi.lt.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле слоў прэс-сакратара Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедруса Мішуціса, у суботу на памежных пунктах «Меднікі» (з беларускага боку «Каменны лог» і «Салечнікі» (з беларускага боку «Беняконі») з беларускага боку чакалі 670-680 грузавікоў.

З літоўскага боку ў Медніках у суботу раніцай знаходзілася каля 500 грузавікоў, а час чакання ў чарзе складаў каля 55 гадзін. У Салечніках чарга была з 340 машын, дзе кіроўцам даводзілася чакаць перасячэння мяжы каля 34 гадзін.

Таксама павялічыўся час чакання для кіроўцаў легкавых аўтамабіляў. На пераходзе «Меднікі — Каменны лог» у чарзе прыйдзецца прастаяць каля шасці гадзін, «Салечнікі — Беняконі» — каля дзвюх гадзін.

Зрэшты, зусім вялікай праблемы ў гэтым літоўскі чыноўнік не бачыць:

«Ёсць некаторае павелічэнне, але яно не вельмі вялікае, бывалі перыяды значна горшыя, калі чэргі былі большыя (…). Чэргі даволі доўгія, час чакання вялікі, але каб гэта быў рэкорд — такога пакуль не было», — сказаў Гедрус Мішуціс.

З 1 сакавіка Літва зусім закрыла пункты пропуску «Райгарад» і «Лаварышкі», а на пакінутых двух пераходах у Медніках і Салечніках забаранілі перасякаць мяжу пешшу або на роварах.

Чытайце таксама:

Міністр замежных спраў Літвы: Дзверы для беларусаў прычыненыя, але зусім зачыняць іх не варта

Як цяпер дабрацца з Гродна ў Друскенікі на маршрутцы

Буйны перавозчык расказаў, што з рэйсамі і цэнамі пасля закрыцця двух памежных пераходаў на мяжы з Літвой

Што цяпер робіцца на прапускных пунктах на выезд з Беларусі ў краіны ЕС

Рэзка падаражэлі квіткі на аўтобусы з Мінска ў Варшаву і Вільню. Што адбылося?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5
4
Пудж/адказаць/
02.03.2024
Мядінінкай Лаварышкін, які сьмешны)) 
Як там санкцыі, ўжо абрынулі луканоміку Беларусі? Рыжым ужо ўсё?

Па-першае, нічога з таго, што патрэбна Эўропе, не заблакавана. Калій, нафта, газ -- усё ідзе, але не наўпрост, нават ва Ўкраіне трубы з газам цэлыя. Таварнякі і фуры праз летувіскую ў тым ліку мяжу туды-сюды дасюль. Дарэчы, ў мінулым годзе ў Польшчы і Летувы гандль з Расеяй вырас. Такая вось здрада.

Церпяць ад санкцыяў і блакаванняў толькі простыя неверагодныя Беларусікі, якія больш за ўсіх былі за санкцыі, і якія цяпер пагроза нацыянальнай бяспецы Летувы. Іронія лёсу.
3
Максим Дизайнер/адказаць/
03.03.2024
Куда валите, памяркоуныя?Здесь же самая укусная у миры йида, дастапрымичательнасци - литека у самым цэнтры цэнтра, малочка с зоны оадчуждзення. Зачэм вам эти задворки ЕС?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
04.03.2024
Мядінінкай Лаварышкін

С толчка с дыркой в земле наверное виднее. Пока твои хозяева с литовцами сигаретный контрабас на миллионы не рублей в день гоняют. Если все закроют, сами литовцы там революции на следующий день устроят.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930