Знайсці
02.03.2024 / 15:583РусŁacБел

У Мінск прывезлі мошчы святых, якія ў РПЦ лічацца заменай святому Валянціну

Каўчэг з часціцамі мошчаў святых князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх даставілі ў Свята-Елісавецінскі манастыр Мінска з Мікола-Перарвінскага манастыра Масквы, піша БелТА.

Зараз мошчы даступныя для пакланення вернікаў у храме ў гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўная», дзе яны будуць знаходзіцца да 5 сакавіка. На сайце манастыра паведамляецца, што прыкласціся да святыні можна кожны дзень з 9.00 да 21.00.

У дні знаходжання святыні ў манастыры каля мошчаў будзе служыцца акафіст: 3 сакавіка — у 13.30, 17.30, 4 сакавіка — у 9.30, 13.00, 16.30, 5 сакавіка — у 9.30, 13.00, 16.30.

У рускім праваслаўным свеце Пётр і Фяўроння закліканыя стаць заменай Дню святога Валянціна. Дзень у іх гонар адзначаецца 8 ліпеня.

Чытайце таксама:

6 наіўных пытанняў пра хрысціянскую традыцыю шанавання мошчаў

На Нямізе ўтварылася кіламетровая чарга ФОТАФАКТ

Расійскія вайскоўцы ва Украіне падзякавалі за дапамогу некалькім беларускім манастырам. Сярод іх тыя, якія раней не свяціліся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
02.03.2024
НН, навошта вы аб гэтым брыдоцьці паведамляеце? Манастыр заданаціў? Пакланяцца косткам нейкім ардынцам? Не, лепей на могілкі да сваякоў з'езду, пагляджу, што апасьля сыходу сьнега там робіцца.
0
Сымон/адказаць/
02.03.2024
Остановитесь! М.Ляўчук, Мошчы
0
bely vuk/адказаць/
02.03.2024
Хяўронні ."Ф" з'явілася ў рускай мове пры Пятру 1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930