Знайсці
02.03.2024 / 11:006РусŁacБел

Самы актыўны даносчык Бамбіза на выбарах заняў апошняе месца з усяго Мінска — яму намалявалі 1,999%

Анатоль Бамбіза — дырэктар кампаніі «Вогнеабарона». Але вядомы ён перадусім не сваім бізнэсам, а колькасцю даносаў, зробленых падчас пратэстаў-2020.

Анатоль Бамбіза

У Чорнай кнізе Беларусі згадваецца мінімум чатыры звароты ў міліцыю — Бамбіза паведамляў пра аўтамабіль з бел-чырвона-белым сцягам, скардзіўся на грамадзяна, які расклейваў налепкі, абураўся лампадкам у памяць забітага Рамана Бандарэнку…

У 2022 годзе міліцыя нават узнагародзіла яго за «актыўную грамадзянскую пазіцыю».

А ў 2024-м Бамбіза пайшоў балатавацца ў Мінскі гарадскі савет. Вылучаўся ад Камуністычнай партыі, подпісаў у сваю падтрымку не збіраў.

Чым адметны вынік Бамбізы на выбарах? Яму напісалі найменшую колькасць галасоў сярод усіх 159 кандыдатаў з розных акруг. Мізерныя 237 галасоў на Заслаўскай акрузе №43 — гэта абсалютны антырэкорд.

Але як сфарміравалася лічба, калі ніхто не лічыў галасы? Вельмі проста. Вынік Бамбізы — 1,999% галасоў. Калі б яму падкінуць яшчэ хоць адзін бюлетэнь, то пераваліў бы за сімвалічную мяжу. Але такога ўказання, відаць, не было.

Чытайце таксама:

Арганізатары выбараў фактычна прызналіся ў фальсіфікацыях у Мінску. Сачыце за рукамі

З мінскіх дэпутатаў Палаты найменшую падтрымку намалявалі Шпакоўскаму — шмат ЛІЧБАЎ

Галасуй не галасуй. Споведзь былых дэпутатаў пра тое, як Лукашэнка прызначаў іх у парламент

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
45
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
4
0
Ігар/адказаць/
02.03.2024
Эх, бамбіза, бамбіза. А адрас твой ёсць у чорнай кнізе
0
Проста жыхар/адказаць/
05.03.2024
Той выпадак, калі прозвішча адпавядае асобе.
бамбіза аг. — дылда, балбес // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)

0
БАМБІЗА ахахахахахах/адказаць/
07.03.2024
ну чыста як у Марціновіча
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930