Знайсці
01.03.2024 / 15:0417РусŁacБел

Згвалтаваная ў Варшаве беларуска памерла

Лізе было 25 гадоў.

Згвалтаваная ў Варшаве беларуска памерла. 

Інфармацыю пра смерць пацярпелай паведаміла Барбара Мяткоўска, прэс-сакратар універсітэцкага клінічнага цэнтра Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта.

Жорсткі напад адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю — дзяўчына была знойдзеная раніцай ля аднаго са шматкватэрных дамоў на вуліцы Журавя. З таго часу 25-гадовая дзяўчына знаходзілася ў бальніцы, і дактары вызначылі, што яе стан вельмі цяжкі. Дзяўчына ў выніку ўдушша перанесла гіпаксію галаўнога мозгу і заставалася без прытомнасці.

«Пацыентка ў цяжкім стане. Яе жыццю пагражае небяспека, працягваюцца спробы яе выратаваць. Жанчына знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі і анестэзіялогіі. Стан здароўя не дазваляе яе апытаць у паліцыі. Пацыентка знаходзіцца без прытомнасці», — паведаміла 29 лютага прэс-сакратарка бальніцы Барбара Мяткоўска.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі Onet.pl, у выніку душэння зламыснікам у 25-гадовай пацярпелай адбылася гіпаксія мозгу, якая можа выклікаць незваротныя наступствы. Пацыентка знаходзілася на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Слядоў нажа, якім злачынец пагражаў дзяўчыне, на яе целе няма. Нават калі б хворая апрытомнела, яе чакала б доўгая рэабілітацыя.

«Мы не можам даць інфармацыі пра сам ход лячэння. Аднак магу вас запэўніць, што пацыентка знаходзіцца пад вельмі пільным і клапатлівым наглядам у шпіталі і атрымлівае ўсе неабходныя паслугі, якія магчымыя ў яе стане», — падкрэсліла напярэдадні Барбара Мяткоўска.

Чытайце таксама:

У кватэры падазраванага ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве знайшлі кнігу пра сэксуальныя злачынствы

Польская паліцыя расказала, як затрымала чалавека, што падазраецца ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве

Для падтрымкі згвалтаванай і пакалечанай у Варшаве беларускі адкрылі дабрачынны збор

«Нейкі час яе сэрца не працавала». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы, расказаў пра яе цяперашні стан

Беларуску згвалтавалі і спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
80
Абуральна
14
0
Вадзім/адказаць/
02.03.2024
., час заўсёды аднолькавы. Ёсьць прагрэс, ці няма, заўсёды ёсьць добрыя людзі, ёсьць сьмелыя людзі, заўсёды ёсьць мярзота ці гітлер ці пуцін, заўсёды ёсьць тыя хто апраўдае "зараз іншым часам" перакручванне слоў іншага.
02.03.2024
Задушаная садыстам ў Варшаве беларуска памерла. Мае спачуванні.
02.03.2024
Вадзім, я інтраверт. люблю пабыць у самоце і адзіноце. прысела аднойчы на лавачку ў лесапарку ў бязлюдным здавалася б месцы, каб крыху адпачыць і палюбавацца прыродай, як раптам... у бок мне упіраецца нож, і я чую: "ну что - пошли в кусты?"
спокойно поворачиваю голову в сторону говорящего, смотрю в его пустые глаза, спокойно отвожу рукой нож, спокойно встаю и ухожу. не бегу (!) спокойно ухожу, не оборачиваясь.
гэта пэўна было нечакана, як для мяне, так і для яго...
гэта была мая такая, як разумею, ахоўная рэакцыя - абсалютнае спакойства ў той момант, што збіла з панталыку таго патэнцыйнага ман'яка... толькі, калі я выйшла да людзей, мяне апанаваў жах... аж трэсла. некалькі дзён увогуле на вуліцу выйсці не магла - баялася ўсіх людзей. нават мам з вазочкамі.
што перажываюць сапраўдныя ахвяры гвалтаўнікоў, нават я ўявіць не магу.

Томаш Каменда, Вадзім і гердзень , я вас пачуло і запісало вашы "слаўныя" імёны
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930