Знайсці
02.03.2024 / 17:3313РусŁacБел

Арганізатары выбараў фактычна прызналіся ў фальсіфікацыях у Мінску. Сачыце за рукамі

У акругах Партызанскага раёна выбарцы сапсавалі 1231 бюлетэнь, а ў Кастрычніцкім раёне — нуль.

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка

Колькасць «несапраўдных» бюлетэняў на выбарах выдатна даказвае ўсеагульнасць беларускіх фальсіфікацый.

Несапраўдныя бюлетэні — тыя, дзе выбарцы не паставілі ніводнай пазнакі ці паставілі адразу некалькі. Альбо напісалі нейкае пасланне членам камісій. Існаванне такіх бюлетэняў — нармальная практыка ў любым грамадстве. Іх колькасць заносіцца ў пратакол.

Аднак тэрытарыяльныя камісіі не маюць строгага ўказання, якую лічбу трэба маляваць у гэтым радку выніковага пратакола. Ёсць арыенцір, што пераможца мусіць атрымаць 55%, а яго спарынг-партнёр, напрыклад, 30%.

А што пісаць у «несапраўдных бюлетэнях»? Агульнай інструкцыі па краіне няма. Таму на месцах робяць усё на свой густ. І ў выніку атрыманыя лічбы неверагодна адрозніваюцца ад лічбаў суседзяў.

Важны момант: падлічыць сумленна хаця б адну гэту лічбу немагчыма — бо тады пасыпяцца ўсе астатнія лічбы, прыдуманыя.

На парламенцкіх выбарах Мінск традыцыйна дзеляць на 20 акругаў. Улады стараюцца, каб акругі групаваліся па існуючых раёнах Мінска. Напрыклад, у Фрунзенскі раён уваходзяць Заходняя, Каменнагорская, Кальварыйская і Лынькоўская акругі.

Аднак паколькі ёсць патрэба, каб у акругах была сувымерная колькасць выбарцаў, даводзіцца часткова карэктаваць межы. Напрыклад, у Лынькоўскую ўключылі яшчэ і некалькі кварталаў Цэнтральнага раёна, аднак «каардынуецца» яна ўсё адно Адміністрацый Фрунзенскага раёна. Мы пакажам гэта пасля.

Мы згрупавалі акругі па раёнах Мінска і пазначылі колькасць несапраўдных бюлетэняў, якія камісіі нібыта налічылі там.

Заводскі раён

  • Паўночная акруга №91 — 275
  • Машынабудаўнічая акруга №92 — 262
  • Васняцоўская акруга №93 — 172

Ленінскі раён

  • Купалаўская акруга №94 — 779
  • Свіслацкая акруга №95 — 806

Кастрычніцкі раён

  • Кастрычніцкая акруга №96 — нуль
  • Чкалаўская акруга №97 — нуль

Маскоўскі раён

  • Дзяржынская акруга №98 — 131
  • Ясенінская акруга №99 — 102
  • Паўднёвазаходняя акруга №100 — 97

Фрунзенскі раён

  • Заходняя акруга №101 — 602
  • Каменнагорская акруга №102 — 622
  • Кальварыйская акруга №103 — 595
  • Лынькоўская акруга №104 — 635

Цэнтральны раён 

  • Старавіленская акруга №105 — 280

Савецкі раён

  • Коласаўская акруга №106 — 978
  • Усходняя акруга №107 — 1136

Першамайскі раён

  • Першамайская акруга №108 — 224
  • Уручанская акруга №109 — 217

Партызанскі раён

  • Партызанская акруга №110 — 1231

Выдатна бачна, што ў кожным раёне быў свой арыенцір на несапраўдныя бюлетэні. У Фрунзенскім пісалі каля 600, у Маскоўскім — каля 100. Рэкардсменам стаў Партызанскі — тут «налічылі» ажно 1231 сапсаваны бюлетэнь.

А вось у Кастрычніцкім, такое адчуванне, пра несапраўдныя бюлетэні проста забыліся і пакінулі ў пратаколах нуль. Калі верыць гэтым махлярам, то з 75 тысяч чалавек, якія прыйшлі на ўчасткі ў абедзвюх акругах гэтага раёна, не было ніводнага сапсаванага бюлетэня.

Матэматычная імавернасць такога супадзення абсалютна нулявая. Чарговае пацверджанне фальсіфікацый.

Чытайце таксама:

Як фальсіфікуюцца выбары ў Беларусі. Сем этапаў падману

Галасуй не галасуй. Споведзь былых дэпутатаў пра тое, як Лукашэнка прызначаў іх у парламент

Прапагандысты прыдумалі фэйк пра назіральнікаў на выбарах і «Вясну» — і самі ж яго выкрылі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
8
Ха-ха
24
Ого
6
Сумна
10
Абуральна
25
1
ха-ха-ха /адказаць/
02.03.2024
Влад, куда подавать? Ой держите меня, палаю с дивана. Ха-ха-ха
0
даведка/адказаць/
03.03.2024
Гигин шёл по Партизанскому №110.
0
Влад/адказаць/
04.03.2024
ха-ха-ха ,  жалобу в ЦИК и заякление в Прокуратуру. Бумага есть бумага. Когда в Беларуси сменится власть можно будет привлечь виновных. А иначе никто не понесёт ответственности!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930