Знайсці
01.03.2024 / 10:46РусŁacБел

Літва забараніла высадку пасажыраў з транзітных цягнікоў з Беларусі ў Калінінград

Забарона аб пасадцы і высадцы пасажыраў на тэрыторыі краіны з цягнікоў, якія ідуць транзітам у Калінінградскую вобласць, уступае ў Літве.

Пасажырскія цягнікі Расійскай чыгункі з сакавіка 2020-га ездзілі ў Калінінград праз Літву, не ажыццяўляючы пры гэтым пасадку і высадку пасажыраў на тэрыторыі Літвы, піша «Спутнік».

Але, згодна з раскладам, цягнікі выконвалі тэхнічныя прыпынкі для праверкі дакументаў і транзітных віз пасажыраў на памежных чыгуначных станцыях «Кяна» (беларускі Гудагай) і «Кібартай» (Чарнышэўск, Калінінградскай вобласці). Пасажыры выкарыстоўвалі прыпынкі для пасадкі і высадкі.

Аднак літоўскія ўлады 21 лютага прынялі рашэнне з 1 сакавіка забараніць пасадку і высадку пасажыраў на дадзеных станцыях.

Чытайце таксама:

Буйны перавозчык расказаў, што з пасажырскімі перавозкамі пасля закрыцця двух памежных пераходаў на мяжы з Літвой

Што цяпер робіцца на прапускных пунктах на выезд з Беларусі ў краіны ЕС

Рэзка падаражэлі квіткі на аўтобусы з Мінска ў Варшаву і Вільню. Што адбылося?

«Многія спадзяюцца на хуткае адкрыццё «Брузгоў». Што кажуць гродзенцы пра жыццё ў «аблозе»

З 1 сакавіка мытнікі Беларусі павялічаць колькасць супрацоўнікаў на пазасталых з Літвой пераходах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930