Знайсці
01.03.2024 / 10:351РусŁacБел

Буйны перавозчык расказаў, што з рэйсамі і цэнамі пасля закрыцця двух памежных пераходаў на мяжы з Літвой

З 1 сакавіка Літва закрыла яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Прадстаўнікі сэрвісу «Атлас» патлумачылі Office Life, як прыпыненне працы «Прывалкі» і «Катлоўкі» адаб'ецца на пасажырах, якія ездзяць у суседнія краіны ЕС

Закрытая «Прывалка». Фота: Яндэкс-карты

У кампаніі ўдакладнілі, што ўнеслі змены ў маршруты ў Літву і Польшчу. Так, рэйсы з Гродна ў Вільню і Каўнас, а таксама аўтобусы Гродна — Беласток — Варшава і Мінск — Ліда — Гродна — Беласток — Варшава — аэрапорт Шапэна цяпер едуць праз пункт пропуску «Беняконі».

Частку маршрутаў з Гродна і Мінска ў Беласток і Варшаву накіруюць праз пункт пропуску «Брэст» («Варшаўскі мост»). Пры гэтым на некаторых міжнародных маршрутах з Мінска выключылі заезды ў Гродна

Што тычыцца кошту паездак, у кампаніі пацвердзілі, што квіткі падаражэюць. Асноўная прычына: для многіх маршрутаў павялічыцца прабег.

Напрыклад, аўтобус з Гродна, які ідзе ў Беласток або Варшаву, будзе рабіць круг у некалькі сотняў кіламетраў, бо замест пункта пропуску «Прывалка» мяжу цяпер трэба перасякаць у «Беняконях». У выніку істотна растуць выдаткі на паліва.

Акрамя таго, дадалі прадстаўнікі «Атласа», закрыццё пунктаў пропуску можа адбіцца на колькасці рэйсаў. Калі іх стане менш, попыт на тыя маршруты, што засталіся, узрасце. Рэакцыя на павышаны попыт ад перавозчыкаў — больш высокія цэны на квіткі.

Чытайце таксама:

Што цяпер робіцца на прапускных пунктах на выезд з Беларусі ў краіны ЕС

Рэзка падаражэлі квіткі на аўтобусы з Мінска ў Варшаву і Вільню. Што адбылося?

«Многія спадзяюцца на хуткае адкрыццё «Брузгоў». Што кажуць гродзенцы пра жыццё ў «аблозе»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
3
2
Влад/адказаць/
01.03.2024
Нутык хиба так и трэба.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930