Знайсці
01.03.2024 / 09:447РусŁacБел

У Эквадоры беларуса-багацея паранілі стрэлам у пятку

Нашага суайчынніка, уладальніка судна, паспрабавалі абрабаваць.

Пісталет «Глок». Ілюстрацыйнае фота Gary S Chapman / Getty Images

У Эквадоры 44-гадовага беларуса хацелі абрабаваць на вуліцы, а калі той пусціўся бегчы, па ім стрэлілі са зброі і паранілі. Пра гэта паведамляе «Беларусь і свет» са спасылкай на найбуйнейшую газету краіны El Universo.

Інцыдэнт здарыўся ў сераду 28 лютага ў горадзе Мачала, які называюць бананавай сталіцай, бо менавіта адсюль праз порт Пуэрта-Балівар гэтыя плады экспартуюцца па ўсім свеце.

Наш суайчыннік — уладальнік судна, — скарыстаўшыся прыбыццём у Мачалу, вырашыў агледзець славутасці. І быў атакаваны на галоўнай вуліцы-бульвары 25 чэрвеня.

Разам з трыма сябрамі мужчына выйшаў з порта, дзе было прышвартавана судна, на якім яны плылі. Зайшоўшы ў гандлёвы цэнтр Paseo Shopping, каля 15.00 кампанія накіравалася да манумента Эль-Бананера.

Пакуль госці горада рухаліся да згаданага помніка, увекавечанага ў бронзе работніка бананавай плантацыі, і рабілі фота, з'явіліся трое суб'ектаў: двое — на матацыкле, трэці — пешшу.

Адзін з іх дастаў зброю і прыгразіў ёю 44-гадоваму беларусу, каб абрабаваць, але наш суайчыннік кінуўся бегчы. Нападнік стрэліў у яго і параніў у пятку.

Далей пацярпелы змог сесці ў таксі і прыехаў у порт. Там мужчыну аказалі першую дапамогу, а затым адвезлі ў прыватную клініку і перадалі для далейшага лячэння медыкам.

Чытайце таксама:

Не так страшна, як падаецца. Беларусы расказалі пра жыццё ў Эквадоры і разборкі мясцовых бандаў

Эквадор здаўся ў бананавай вайне. Ён адмовіўся ад паставак вайсковай тэхнікі Украіне

У Расеі чакаецца дэфіцыт бананаў праз санкцыі супраць Эквадора. Але там знайшлі выйсце — трэба вырошчваць свае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
11
01.03.2024
Также нападает в Беларуси на Людей и "гарант" своей "конституцеи" лукашенка с 1994 года...
0
Илья/адказаць/
02.03.2024
Максим Дизайнер,когда уже в рб - посмотреть на счастливых и богатых беларусов? 
1
Максим Дизайнер/адказаць/
03.03.2024
Илья

Посмотри в новостях. На этой неделе один въехал в панельку на новой топовой электричке БМВ, которая тебе никогда не светит, няшчасны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930