Знайсці
01.03.2024 / 08:0010РусŁacБел

Беларускамоўнага айцішніка з EPAM асудзілі на драконаўскі тэрмін за данаты

Суд скончыўся яшчэ ў мінулым годзе, але асобу Віталя Краснова атрымалася высветліць толькі цяпер.

Віталь Красноў. Фота з ягонага Linkedin 10-гадовай даўніны. Гэта адзінае даступнае ў інтэрнэце фота Віталя.

Мужчыну клічуць Віталь Красноў, яму 35 гадоў. Мінчук. Пра сябе Віталь распавядаў, што праграмуе з 2008 года, займаецца фронтэндам. Апошнім месцам працы Віталя пазначаны EPAM. Там ён быў распрацоўшчыкам.

Адно з хобі мужчыны — камп'ютарныя гульні. Ён стварыў і да затрымання абнаўляў сайт па гульні NewWorld, а таксама праект пра распрацоўку ў Roblox.

Адметна таксама, што сайт-рэзюмэ мужчыны цалкам беларускамоўны. Выкарыстоўваў ён беларускую і ў сацсетках.

Імаверна, яго затрымалі ў жніўні 2023-га — тады перасталі абнаўляцца ягоныя рэсурсы. Суд над Віталём скончыўся 29 снежня 2023. Хлопца вінавацілі па двух артыкулах: фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці і «фінансаванне вайны», імаверна, за ахвяраванні на дапамогу Украіне. Мужчыне пагражала ад пяці да дзесяці гадоў калоніі. Дакладны прысуд невядомы.

1 сакавіка ў яго праходзіць апеляцыя.

@nashanivanews У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да 10 чалавек. Наколькі вядома, рэйд зладзіў КДБ #адвокат#минсксейчас#минск#беларусь#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва#беларускітыкток#вминске♬ Paris - Else

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Айцішніка з-пад Ліды судзяць за «здраду дзяржаве». Ён доўгі час жыў у Германіі, але вярнуўся ў Беларусь

Маладую менеджарку EPAM, якая вярнулася з Грузіі, будуць судзіць за «фінансаванне вайны»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
80
10
Максим Дизайнер/адказаць/
01.03.2024
Барадзед 216

Какая надзея?Формошлеп с бадишопа с раздутой зарплатой, который всю жизнь в гауно, тип Дота или Конт страйк играл?
01.03.2024
хтосьці, а вы за кратамі былі хоць раз? ну ці пад татальным кантролем мянтоў апасьля выхаду? нікуды не выехаць, бо трэба ўвесь час на іх "лекцыі" хадзіць, воля аказваецца той жа няволяй. Самі жывіце ў сваім канцлягеры, а я лепей буду плаціць падаткі нармальёвай краіне, чым утрымліваць бандытаў у пагонах і іх вертухая, якія ўчынілі, учыняюць і плянуюць учыняць новыя злачынствы. Адзінае шкада, што тры гады назад паслухала такіх вось і ня выехала своечасова, тры гады страчанага жыцьця. Бяжыце з канцлягеру, покуль яшчэ ёсьць шанец, потым і такой мажлівасьці ня будзе, вертухаю патрэбны рабы.
1
хтосьці/адказаць/
02.03.2024
ont, з тых, хто выехаў (ці не паўмільёна беларусаў) пад пагрозай крыміналкі былі адсоткі два, астатнія палохаюць сябе і іншых пасадкай за нешта, што хутчэй за ўсё ніколі не адважацца зрабіць.
Ну, але калі збіраецеся адно ўтрымліваць бандытаў, і пры гэтым зусім нічога не рабіць, то ступенькі абрусам, як кажуць...
Айцішнікі, пра якіх гаворка (дый не толькі яны), пакуль могуць сабе дазволіць не сплачваць усіх пабораў. І не трапляцца па глупстве, за што саджаюць ці не 90+% палітычных: каментары з абразамі мафіозі з неананімных акаунтаў, данаты з уласных картак у белбанках, фоты з акцыяў без масак падчас кавіду ў сацсетках, заведзеных на ўласнае імя і г.д.
Але нешта ў нікнэйме падказвае, што марна пераконваць нібы сапраўдную беларуску)
Ды людзі й самыя збольшага разумеюць сітуацыю, марна адпрацоўваеце тут па за працоўным часам - ідзіце ўжо адпачываць на падаткі рабоў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930