Знайсці
29.02.2024 / 15:04РусŁacБел

Ужо экс-зорку зборнай Францыі па футболе дыскваліфікавалі на чатыры гады за допінг

У кастрычніку 2023-га паўабаронца праваліў адразу два тэсты.

Поль Пагба. Фота: Daniel Cole / AP

Паўабаронцу «Ювентуса» 30-гадовага Поля Пагба дыскваліфікавалі на чатыры гады за допінг. У кастрычніку 2023-га француз праваліў адразу два тэсты. У пробе француза быў знойдзены занадта высокі ўзровень тэстастэрону, піша Championat.com.

Пагба, які раней гуляў за «Гаўр», «Ювентус», «МанЮнайтэд», зноў выступае за «Ювентус» з лета 2022 года.

У мінулым сезоне паўабаронца правёў за «бела-чорных» толькі 10 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх адзначыўся адной выніковай перадачай. Кантракт гульца з турынскім клубам дзейнічае да канца чэрвеня 2026 года. Арыенціровачны кошт футбаліста, па дадзеных інтэрнэт-партала Transfermarkt, — €20 млн.

Раней стала вядома, што «Ювентус», з якім ён чатыры разы выйграваў чэмпіянат Італіі, разарве кантракт з Пагба ў аднабаковым парадку ў выпадку яго афіцыйнай дыскваліфікацыі.

За зборную Францыі Пагба згуляў 91 матч, выйграў з камандай чэмпіянат свету — 2018.

Чытайце таксама:

Лукашэнка назваў выступы беларускіх футбалістаў нічога не вартымі

Лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе правялі ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны

Экс-зорцы «Барселоны» далі чатыры з паловай гады рэальнай турмы за згвалтаванне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930