Знайсці
29.02.2024 / 09:381РусŁacБел

У Мінску адкрыюць школу з асіметрычнымі вокнамі

Яна будзе размешчана ў Новай Баравой. Другая ў раёне школа — на 1 125 дзяцей і падлеткаў — адкрыецца ў Цэнтральным парку.

Так будзе выглядаць цэнтральны корпус: А-100 Дэвелопмент

У жылым раёне «Новая Баравая» пад Мінскам у ліпені 2024 года будзе здадзена школа з незвычайным дызайнам фасаду галоўнага корпуса, квадратныя вокны якога маюць розны памер і размешчаны асіметрычна, піша «Беларусь і свет».

Другая ў раёне школа — на 1 125 дзяцей і падлеткаў — адкрыецца ў Цэнтральным парку.

Праект знаходзіцца ў высокай стадыі гатоўнасці: сабраны каркас будынка і закрыты вонкавы контур, вядуцца ўнутраныя работы. Ужо набіраюцца педагогі.

Комплекс спраектаваны архітэктарамі «А-100 Дэвелопмент». Ён складаецца з трох карпусоў-прастакутнікаў, злёгку разгорнутых адзін да аднаго. Кожны корпус мае асобны ўваход, а аб'ядноўваюць іх зашклёныя пераходы-галерэі.

Так будзе выглядаць корпус для малодшых класаў. А-100 Дэвелопмент

Цэнтральны корпус — грамадскі, другі — для малодшых класаў, трэці — для старэйшых. Цікава, што кабінеты адміністрацыі аснасцяць празрыстымі дзвярыма, каб ліквідаваць бар'ер паміж вучнем і настаўнікам.

У школе будуць дзве спартзалы з трыбунамі, бібліятэка, актавая зала, сталовая, гульнявая і арт-рэкрэацыйная зоны, амфітэатр для будучых музыкантаў, медыяцэнтр для юных блогераў, месца для выстаў. Паміж паверхамі пусцяць ліфты.

Так выглядае цэнтральны корпус зараз. Фота: А-100 Дэвелопмент

У «Новай Баравой» ужо ёсць школа, 5 дзіцячых садоў і спортцэнтр. І ўсюды — свая канцэпцыя. Так, дзіцячы сад «Жоўты жыраф» прысвечаны жывёлам, «Космас» — космасу, «Дынасад» — дыназаўрам. А ў холах і двары «Школы будучыні» знаходзяцца навуковыя экспанаты.

Чытайце таксама:

Айцішнік купіў кватэру ў бабулі, але засяліцца адразу не змог. Яна прадала яе тэлефонным аферыстам

«Вось і вісіць кватэра баластам: крэдыт — 1800 рублёў на месяц». Айцішнікі расказалі пра кінутыя ў Беларусі кватэры

Мінчанка здала кватэру і сышла ў мінус на 1000 рублёў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
0
Зяма/адказаць/
29.02.2024
Заля, яна, мая! Жаночы род!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930