Знайсці
28.02.2024 / 21:164РусŁacБел

Чарговая цырымонія ўзнагароджвання ў Данецкай вобласці — чарговы прылёт з «хаймарса». 19 загінулых

Расійскія ваенкары пішуць пра чарговы паспяховы ўдар украінскай арміі па месцы канцэнтрацыі расійскіх вайскоўцаў. Гэтым разам удар нанеслі дзвюма ракетамі HIMARS па месцы збору асабовага складу ў Яленаўцы на Данеччыне падчас узнагароджання.

Паводле наяўнай інфармацыі, выстройвала вайскоўцаў для ўзнагароджання камандаванне 155-й асобай брыгады марской пяхоты, якая ў мірны час дыслакаваная ва Уладзівастоку. 

Пішуць, што ўдары былі нанесеныя 27 лютага каля 19.00. У выніку іх загінулі 19 расійскіх вайскоўцаў, 12 чалавек параненыя.

Называюцца і прозвішчы некаторых загінулых: намеснік камандзіра брыгады падпалкоўнік Раман Кажухоў, маёр Аляксандр Абілаў, капітан Наіль Шахманаў. А камандзір 155-й асобай брыгады марской пяхоты палкоўнік Міхаіл Гудкоў нібыта паранены.

Чытайце таксама:

10 збітых самалётаў за 10 дзён. Як украінцы гэта робяць

УСУ трапілі па палігоне пад Валнавахай, Z-блогеры кажуць пра 65 забітых вайскоўцаў

«16 тысяч беззваротных страт». Аўдзееўка вачыма расійскіх ваенкараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
56
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
0
Федзя/адказаць/
28.02.2024
Кажухоў, Абілаў, капітан Наіль Шахманаў, што гэтыя таварышы забылi на тэрыторыi Украiны?
0
Astalavista/адказаць/
28.02.2024
вот Кожухов, послушал бы ты Михаила Кожухова годик так назад, умнее стал бы
0
Янка/адказаць/
29.02.2024
Федзя, баранілі Рюрыка і княгіню Вольгу
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930