Знайсці
28.02.2024 / 19:362РусŁacБел

У Гродне пачалі вырабляць копію літоўскага шакоціса 

Вытворчасць тортаў пад брэндам King Cake запусцілі на Азёрскай шашы ў Гродне. Торты, падобныя да традыцыйнай літоўскай выпечкі шакоціс, гатуюць уручную і выпякаюць на адкрытым агні, паведамляе Hrodna Life.

Торт King Cake. Крыніца: Instagram / king.cake_classic

Кожны слой торта запякаюць на адкрытым агні асобна — такім чынам робіцца да 20 слаёў. Захоўвацца ласунак можа да 30 сутак. Для ўпакоўкі выкарыстоўваюць экалагічныя матэрыялы на аснове цэлюлозы.

Прадукуе торт пад брэндам King Cake прадпрыемства «Белкандытар». Купіць яго цяпер можна ў гродзенскім гандлёвым доме «Баторыя». Кілаграмовы торт каштуе 38,19 рубля. Плануецца, што такія торты будуць прадаваць і ў іншых гандлёвых сетках горада.

Торт King Cake у краме «Баторыя». Крыніца: Instagram / king.cake_classic

Такога тыпу торт — характэрны для Гродзеншчыны. У Літве ён называецца шакоціс, у Польшчы сэнкач, а на Гродзеншчыне ёсць свой аналаг — банкуха, якую вырабляюць у Свіслацкім раёне. У 2019 годзе торт банкуху ўпісалі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Чытайце таксама:

На «Мінскхлебпраме» сталі рабіць літоўскія шакоцісы

Сетка «Суседзі» пачала прадаваць літоўскія шакоцісы

Літоўскія кухары адраджаюць нацыянальныя стравы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
фэйспалм/адказаць/
29.02.2024
Наша банкуха прыйшла ад нямецкага baumkuchen. Але тут чамусьці "копія літоўскага шакоціса"25
0
Максим Дизайнер/адказаць/
29.02.2024
Не прошло и 20 лет. Что с цена, опять в 2-3 раза дороже литовского, за гардины на окнах и кислые заточки персонала?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930