Знайсці
28.02.2024 / 19:085РусŁacБел

Выйшаў на волю палітзняволены, які першым атрымаў прысуд пасля выбараў 2020 года

Вызваліўся з калоніі Павел Пяскоў — першы беларус, які атрымаў палітычны прысуд за падзеі, звязаныя з выбарамі 2020 года, паведамляе «Вясна».

Паўла Пяскова абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечна, на якой амапавец дастаў пісталет. 29 верасня 2020 года яму прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі.

Пазней Пяскова асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Цяпер стала вядома, што Павел цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Чытайце таксама:

На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Гарбавец

Экс-палітвязень Жамчужны, які агулам адседзеў 11 гадоў, выехаў з Беларусі

Выйшаў на волю Арцём Ласкі, асуджаны па справе «брэсцкага карагоду»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
5
28.02.2024
[Рэд. выдалена]
1
Беларус/адказаць/
28.02.2024
Петя, хопіць гэтае глупства паўтараць. На вызваленне палітвязняў ніхто паўплываць не можа, ні Света, ні Вова, ці Олаф, ні хто іншы. Нават Зянон не можа. Няма механізмаў. Света тут ні пры чым. І так лёгка ўсё валіць на Свету. Глядзіце ў люстэрка, шаноўны. Што зрабілі Вы?
0
Габрэй/адказаць/
29.02.2024
Беларус, а чаго на Пазняка ўсё валіце? І што зрабілі вы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031