Знайсці
29.02.2024 / 15:045РусŁacБел

ПВТ цяпер афіцыйна патрабуе ад рэзідэнтаў не расказваць праўду пра рэаліі работы ў Беларусі 

Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій унесла змены ў дамову з рэзідэнтамі і рассылае іх на подпіс кіраўнікам кампаній. Новы пункт патрабуе спыніць «дыскрэдытацыю Беларусі». 

Парк высокіх тэхналогій у 2020-м

«Пры ажыццяўленні дзейнасці ў Парку высокіх тэхналогій, кіраўнік, заснавальнікі (удзельнікі, уласнікі маёмасці) Рэзідэнта абавязаныя не дапускаць распаўсюду інфармацыі, якая дыскрэдытуе Рэспубліку Беларусь, дзяржаўныя органы і арганізацыі, наносіць шкоду рэпутацыі іх адказных асоб, а таксама дзеянняў у шкоду нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў новым дадатку да Дамовы паміж Адміністрацыяй ПВТ і рэзідэнтамі парка.

Гэты дадатак адміністрацыя парка пачала рассылаць па кампаніях, атрыманне «Нашай Ніве» пацвердзілі кіраўнікі некалькіх фірм. 

Прадстаўнікі ІТ-бізнэсу ўспрымаюць гэтае патрабаванне з іроніяй і пэўным разуменнем. 

«Намеснікаў па бяспецы ў нашы кампаніі, як у дзяржсектар, навязаць пакуль не могуць. Але рабіць штосьці трэба, калі ў краіне вайна з іншадумствам.

Дзейнічаюць фармальна, і гэта добра, бо магло быць горш. 

А так што? Мы падпішам. Кіраўнік Парка дашле на адрас сваёй былой працы (Аляксандр Базанаў раней служыў у КДБ — «НН») справаздачу, што правёў палітычную работу і столькі акцыянераў пад роспіс абавязалася нікому не расказваць, што ў Беларусі ва ўласных кватэрах адстрэльваюць праграмістаў, а проджэкт-менеджарак з малымі дзецьмі на плячах кідаюць за краты за плакат.

Што тут казаць? Выкінуць з ПВТ можна і без гэтай пісулькі, гэта відавочна», — апісаў рэакцыю на ліст адзін з атрымальнікаў. Яшчэ некалькі махнулі рукой і не сталі каментаваць дзеянні Адміністрацыі ПВТ. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
25
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
21
14
Васіль/адказаць/
29.02.2024
Як і ў Офісе Светы Ціханоўскай. Там жа таксама кожны падпісвае NDA.
0
Туды/адказаць/
29.02.2024
Васіль, Скройся лукашык.
3
Влад/адказаць/
29.02.2024
Кто возит - на том и ездят! Что сделают если не подписать?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031