Знайсці
28.02.2024 / 16:371РусŁacБел

«Выбар ужо зроблены». Пранкер Бохан правёў новую акцыю

Беларускі мастак-акцыяніст Уладзіслаў Бохан правёў у расійскіх школах чарговую акцыю, гэтым разам пад назвай «Выбар ужо зроблены. Акт 2». Ён прадставіўся даверанай асобай Уладзіміра Пуціна і папрасіў расійскіх настаўнікаў размясціць аб'явы аб сустрэчы з ім у школе.

Сутнасць акцый Уладзіслава Бохана — ён дасылае на электронныя адрасы школ ад імя розных дзяржаўных органаў патрабаванне ў нейкі тэрмін правесці ў сваёй установе тую ці іншую ідэалагічную акцыю, якая нібыта праводзіцца ва ўсёй краіне ці асобным рэгіёне, а ў якасці пацвярджэння выканання загаду даслаць на гэты адрас адпаведныя фота.

Гэтым разам на развод пранкера павяліся настаўнікі школ №14 і 15 у Югры (Кемераўская вобласць). Іх не збянтэжыў нават QR-код на плакаце, які вядзе на канал Бохана.

«Плакат «даверанай асобы» з такой трактоўкай «нашага прэзідэнта» з маім гордым абліччам мог бы выклікаць падазрэнні — гэта раз. Я падпісаўся сваім іменем — дастаткова ўвесці запыт у Гугл і стала б усё ясна — два. Проста на плакаце быў QR-код са спасылкай на мой канал. Але…» — напісаў Бохан пра акцыю.

Чытайце таксама:

Тэлеграм-канал мастака Бохана, вядомага сваімі пранкамі, прызналі «экстрэмісцкім»

«Дзень апрычніка». Пранкер Уладзіслаў Бохан зноў правёў акцыю сярод педагогаў, гэтым разам на акупаваных тэрыторыях Украіны

Беларускі мастак з уласнай ініцыятывы зрабіў сябе Героем Расіі. І прымусіў правесці акцыі ўшанавання ў расійскіх школах

Беларус даслаў у расійскія школы загад правесці малебен. Яго правялі, але давялося сурова нагадваць

Правінцыйная школа зноў павялася на развод пранкера

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
24
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
0
Краіна чмонь/адказаць/
29.02.2024
Пьюць, крадуць, калі ім фактчэкінг рабіць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930