Знайсці
28.02.2024 / 15:385РусŁacБел

Зʼезд дэпутатаў Прыднястроўя звярнуўся да Расіі па дапамогу 

Удзельнікі зʼезду дэпутатаў у Прыднястроўі, які праходзіць сёння, прынялі рэзалюцыі са зваротам да Дзярждумы і Савету федэрацыі. Яны просяць Расію аб дапамозе з-за эканамічнай блакады з боку Малдовы.

У рэзалюцыі прыднястроўскія дэлегаты просяць расійскія ўлады ўлічыць факт «пастаяннага пражывання на тэрыторыі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі больш за 220 тыс. грамадзян Расіі і ўнікальнага станоўчага вопыту расійскай міратворчасці на Днястры, а таксама статусу гаранта і пасярэдніка ў перагаворным працэсе».

 

Акрамя таго, у рэзалюцыі зʼезду ёсць звароты ў адрас генеральнага сакратара ААН, СНД, Еўрапарламента, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і іншых арганізацый з просьбай не дапусціць далейшую эскалацыю канфлікту ў адносінах паміж Кішынёвам і Ціраспалем.

Напярэдадні зʼезду зʼявілася інфармацыя, што паводле яго вынікаў будзе накіраваны зварот, з просьбай прыняць непрызнаную рэспубліку ў склад Расіі.

Чытайце таксама:

Ці можа Расія анексаваць Прыднястроўе?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
24
0
Валенты/адказаць/
28.02.2024
"Отвечайте нам, а то, если вы не отзоветесь, мы напишем в спортлото!" (с)
0
Влад/адказаць/
29.02.2024
Владислав,  с чего вы решили что земля молдавская? Потому что Сталин в 40 так нарисовал?
0
Андрусь/адказаць/
29.02.2024
Які можа быць перамоўны працэс з прарасійскім сепаратысцкім рэгіёнам? Ва Украіне ўжо з такімі спрабавалі дамаўляццаа. Вынік вядомы. 
Пакуль расія рэальна не ў стане неяк уплываць на варункі ў гэтым Прыднястроўі, Малдова мае шанец аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць. Таму блакада сепараў - цалкам абгрунтаваная. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930