Знайсці
28.02.2024 / 14:555РусŁacБел

У кватэры падазраванага ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве знайшлі кнігу пра сэксуальныя злачынствы

Калі мужчыну затрымлівалі, яго сяброўка моцна здзівілася.

Фота: паліцыя Варшавы

25-гадовы мужчына, які на выходных жорстка напаў на 20-гадовую дзяўчыну ў цэнтры Варшавы, знаходзіцца пад арыштам на тры месяцы. Мужчына абвінавачваецца ў замаху на забойства ў сувязі са згвалтаваннем і рабаваннем. Падазраванаму пагражае пажыццёвае зняволенне. Як неафіцыйна даведаўся журналіст RMF FM, мужчына прызнаў сябе вінаватым па абвінавачванні.

Паводле fakt.pl, падазраванага мужчыну завуць Дор'ян. Жыве ў Варшаве з верасня мінулага года. Здымае кватэру разам са сваёй дзяўчынай. Раней меў праблемы з законам — быў судзімы за захоўванне наркотыкаў і шматразовыя крадзяжы. Фота: старонка падазраванага ў фэйсбуку

Падазраваны з'яўляецца жыхаром Варшавы. У мінулым яго каралі за захоўванне наркотыкаў і крадзеж.

Паліцыянты на наступны дзень пасля нападу на дзяўчыну затрымалі мужчыну на вуліцы Ракавецкай у сталічным раёне Макотуў. Яго партнёрка, якая знаходзілася дома падчас ператрусу, даведалася, у чым падазраецца 25-гадовы мужчына.

У яго кватэры была знойдзена кніга пра сэксуальныя злачынствы.

Следчых, з якімі гутарыў журналіст RMF FM, шакавалі зверскія паводзіны нападніка. Пасля затрымання ён сказаў, што планаваў рабаванне, аднак сам інцыдэнт ён не памятае.

Чытайце таксама:

Беларуску згвалтавалі і спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы

Польская паліцыя расказала, як затрымала чалавека, што падазраецца ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве

Для падтрымкі згвалтаванай і пакалечанай у Варшаве беларускі адкрылі дабрачынны збор

«Нейкі час яе сэрца не працавала». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы, расказаў пра яе цяперашні стан

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
61
28.02.2024
Мужчына яшчэ знаходзіцца ў статусе падазраванага, а ў артыкуле напісана, што ён здзейсніў злачынства
28.02.2024
Цім, каб вы пра ахвяру гэтак жа клапаціліся.
0
Андрусь/адказаць/
29.02.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930