Знайсці
Работы на сайце
28.02.2024 / 12:49РусŁacБел

Дзярждума РФ прыняла закон аб забароне размяшчаць рэкламу ў «замежных агентаў»

Дзярждума РФ прыняла закон аб поўнай забароне рэкламы на ўсіх інфармацыйных рэсурсах замежных агентаў, а таксама рэкламы такіх рэсурсаў.

Гэтая забарона тычыцца любых платформаў, а парушэнне будзе карацца штрафам і пазбаўленнем волі да двух гадоў.

«Нельга ганіць краіну за грошы з-за мяжы і збіраць тут сродкі ад рэкламы», — так пракаментаваў закон спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін. 

У спісах замежных агентаў у Расіі — некамерцыйныя арганізацыі, СМІ, а таксама фізічныя асобы, напрыклад, вядомы блогер Юрый Дудзь ці пісьменнікі Барыс Акунін, Дзмітрый Быкаў, Дзмітрый Глухоўскі і іншыя.

Журналістка Кацярына Гардзеева ўжо абвясціла, што прыпыняе свой праект «Скажи Гордеевой». «Цяпер рэклама ў нас — злачынства. Цяжка паверыць, што хтосьці вырашыць здзейсніць яго з высакародных памкненняў, рызыкуючы бізнэсам, сабой, блізкімі», — напісала Гардзеева. Мінюст абвясціў журналістку «замежным агентам» у 2022 годзе.

Чытайце таксама:

Пасланне Пуціна пакажуць у кінатэатрах Масквы і яшчэ 20 гарадоў

Лінкявічус: Калі Расія адважыцца кінуць выклік НАТА, Калінінград будзе нейтралізаваны першым

Навальны ведаў пра падрыхтоўку абмену і даў згоду на яго — Reuters

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930