Знайсці
28.02.2024 / 11:097РусŁacБел

У Мінску прэзентавалі адзіную форму для сталічных школьнікаў. Ну і як вам?

Пакуль адзенне будзе «праходзіць абкатку», а ў наступным навучальным годзе яго ўвядуць на пастаяннай аснове.

Канцэрн «Беллегпрам» прадставіў адзіную школьную форму. Пілотны праект запусцілі для больш як 40 тысяч вучняў з 50 устаноў адукацыі Мінска. Ёсць тры віды формы: для школьнікаў 1-4-х, 5-8-х і 9-11-х класаў, піша Tochka.by.

Для дзяўчынак пашылі сукенкі, для хлопчыкаў прадугледжаны камплект адзінай формы з штаноў, камізэлькі або касцюма.

Універсальны элемент — бомбер-талстоўка з фірмовым знакам школы.

Адзначаецца, што ўся калекцыя адзінай школьнай формы для вучняў пашыта з айчыннай сыравіны. Зараз форму тэсціруюць навучэнцы школы № 48 і гімназіі №36.

Пасля, з улікам заўваг і прапаноў, калекцыю дапрацуюць, а ўжо 1 верасня ўсе сталічныя вучні пойдуць у школу ў новым адзенні.

Чытайце таксама:

Сабраць дзіця ў школу: цэны параўноўваюць бацькі ў Беларусі, Літве і Польшчы

У мінскіх школах з наступнага года падумваюць увесці адзіную форму — з дзяржаўнай сімволікай

У школах могуць увесці адзіны дрэс-код і для настаўнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
2
Славяшкін/адказаць/
28.02.2024
А дзе банты памерам з галаву? І абутак павінен быць аднолькавым! Вольны выбар абутка – толькі з даведкай ад артапеда!
0
а можа так і трэба /адказаць/
28.02.2024
Нам у нулявых казалася што шмат маразму ў школах а зараз ўвогуле там робяць фактычна філіал пенетенціарнай сістэмы.
28.02.2024
Форму обычно выдают в каптерке. Мож она за госсчет будет?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930