Знайсці
28.02.2024 / 19:3913РусŁacБел

Хутка праграмісты стануць непатрэбныя, іх заменіць штучны інтэлект — кіраўнік NVIDIA

На думку Джэнсена Хуанга, улічваючы тэмпы развіцця нейрасетак, усю працу за праграмістаў у будучыні будзе выконваць штучны інтэлект. Мовай праграмавання стане звычайная людская, мяркуе ён. 

Дженсен Хуанг у час World Government Summit. Скрын відэа metinhaneke / YouTube

У час свайго выступлення на канферэнцыі World Government Summit у Дубаі кіраўнік кампаніі NVIDIA Джэнсен Хуанг (Jensen Huang) расказаў пра сваё бачанне будучыні адукацыі ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

«Апошнія 10—15 гадоў амаль кожны, хто сядзеў на такой сцэне, казаў, што вашым дзецям жыццёва неабходна вывучаць інфарматыку. Кожны павінен навучыцца праграмаванню. Насамрэч сітуацыя — з дакладнасцю да наадварот.

Наша задача — ствараць такую камп'ютарную тэхналогію, каб нікому не даводзілася праграмаваць, каб мовай праграмавання была звычайная людская. Зараз усе на свеце будуць праграмістамі. У гэтым і заключаецца цуд штучнага інтэлекту. Упершыню за ўвесь час мы пераадолелі тэхналагічны разрыў. І менавіта з гэтай прычыны так шмат людзей могуць выкарыстоўваць штучны інтэлект», — заявіў Хуанг.

На думку кіраўніка NVIDIA, сёння трэба інвеставаць у набыццё вопыту ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, біялогія, вытворчасць і адукацыя. Цяпер важна добра разбірацца ў канкрэтнай галіне, дзе чалавек можа выкарыстоўваць дапамогу тэхналогій штучнага інтэлекту для пераадолення праблем і пошуку інавацыйных рашэнняў, якія раней запатрабавалі б шмат часу і працоўнай сілы.

«Тыя людзі, якія разбіраюцца ў сваёй сферы, зараз змогуць выкарыстоўваць лёгка даступныя тэхналогіі. Цяпер у цябе ёсць кампʼютар, які будзе рабіць тое, што ты яму скажаш, каб дапамагчы аўтаматызаваць тваю працу і павысіць тваю прадукцыйнасць», — адзначыў Хуанг.

Кіраўнік NVIDIA звярнуў увагу на тое, што цяпер неабходна павышаць кваліфікацыю кожнага ў выкарыстанні штучнага інтэлекту:

«Вельмі важна павысіць кваліфікацыю кожнага. І я ўпэўнены, што працэс павышэння кваліфікацыі будзе цудоўным. Дзіўна ўсведамляць, што кампʼютар можа выконваць усе тыя дзеянні, якія вы яму даручаеце».

На пытанне, якой спецыяльнасці ён бы параіў зараз навучыцца, Хуанг адказаў, што калі б ён пачынаў усё спачатку, то прысвяціў бы сябе вывучэнню біялогіі чалавека.

Аднак некаторыя аналітыкі адзначаюць, што ў Хуанга значна больш прычын для таго, каб расхвальваць перавагі штучнага інтэлекту, чым у якой іншай кампаніі.

Схаваным матывам можа быць жаданне дагадзіць інвестарам і акцыянерам NVIDIA, якая дзякуючы свайму абсталяванню, прызначанаму для іншых буйных тэхналагічных кампаній, што займаюцца стварэннем і даследаваннем штучнага інтэлекту, у сярэдзіне лютага гэтага года стала чацвёртай па капіталізацыі ў свеце, абагнаўшы такіх гігантаў, як Alphabet (Google) і Amazon.

Чытайце яшчэ:

ЗША забаранілі пастаўкі чыпаў у Беларусь і не толькі

Прыбыткі кампаніі Nvidia паказваюць, хто зможа атрымаць найвялікшую выгоду падчас буму генератыўнага ШІ

Як штучны інтэлект можа сам пісаць тэксты

Прапагандыстка паразважала пра ChatGPT і расказала, якога беларускага дзеяча не зможа замяніць нейрасетка 

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
3
29.02.2024
ИИ обучается на контенте 95% которого создано с целью монетизации (привлечения внимания), а не решения реальных задач. Поэтому напрячься стоит только фотографам, у которых перестанут покупать фото, предпочитая сгенерировать за бесплатно по словесному описанию. Ни на что более серьезное ИИ сейчас не способен. И не будет способен, пока не решится вопрос с качеством данных, используемых при обучении.
0
Джун/адказаць/
29.02.2024
А наш вусаты цімлід прэвентыўна разагнаў усіх праграмераў. Супадзеньне? Не думаю.
2
Айтишник/адказаць/
29.02.2024
Все далеко не так, как этот идиот рассказывает.
То, что ИИ умеет писать КОД, не означает, что он сумеет создать ПРОДУКТ.
Это совершенно разные вещи.
Когда это не понимает простой человек - это понятно, но когда такую чушь несет глава крупной технологической компании - это уже ДНИЩЕ..
это как утверждать, что скоро не нужны будут архитекторы, конструкторы и инженеры, потому что нынешних каменщиков так классно обучают и у них просто гигантский опыт кладки кирпичей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930