Знайсці
27.02.2024 / 14:0718РусŁacБел

Байдэн: Перамір'е ў Газе наступіць у наступны панядзелак

Каментары прэзідэнта ЗША — самыя пазітыўныя з тых, што ён зрабіў у дачыненні да верагоднасці заключэння новай угоды. Таксама чакаецца вызваленне закладнікаў.

Палесцінцы ідуць па гуманітарную дапамогу ў Газе. Фота: Mahmoud Essa / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што новае спыненне агню паміж Ізраілем і ХАМАС можа пачацца ўжо ў панядзелак і працягнуцца на час Рамадана. У рамках угоды таксама чакаецца вызваленне закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў Газе, піша Бі-бі-сі.

«Мы блізкія да гэтага, — сказаў Байдэн у панядзелак. — Мы яшчэ не скончылі. Я спадзяюся, што да наступнага панядзелка мы даможамся спынення агню».

Па словах амерыканскага прэзідэнта, дасягнута «прынцыповая дамоўленасць» аб часовым перамір'і на перыяд святога для мусульман месяца Рамадан, які пачнецца 10 або 11 сакавіка ў залежнасці ад месяцовага календара.

«Ізраільцяне дамовіліся аб тым, што яны не будуць весці дзейнасць і падчас Рамадана, каб даць нам час вызваліць усіх закладнікаў», — сказаў Байдэн.

Раней неназваны ізраільскі чыноўнік паведаміў навінаваму сайту Ynet, што «кірунак развіцця падзей пазітыўны».

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер раней заявіў, што за апошнія некалькі дзён у перамовах аб вызваленні Ізраільскіх закладнікаў быў дасягнуты прагрэс, але пакуль незразумела, ці пагодзіцца ХАМАС на апошнія прапановы пасярэднікаў.

«Мы дасягнулі прагрэсу ў ходзе перамоваў паміж Егіптам, Ізраілем, ЗША і Катарам», — сказаў Мілер.

Як адзначае блізкаўсходні карэспандэнт Бі-бі-сі Ёланда Кнэл, каментары прэзідэнта Байдэна — самыя пазітыўныя з тых, што ён зрабіў у дачыненні да верагоднасці заключэння новай угоды.

Аднак на публіцы Ізраіль і ХАМАС па-ранейшаму займаюць супрацьлеглыя пазіцыі ў тым, што тычыцца магчымага перамір'я.

Чытайце таксама:

ЦАХАЛ сцвярджае, што знайшоў закінутую схованку лідара ХАМАС у сектары Газа ВІДЭА

Амерыканскі вайсковец падпаліў сябе ля пасольства Ізраіля ў Вашынгтоне. Ён крычаў «Свабоду Палесціне!»

«Такое было, калі Гітлер вырашыў забіць габрэяў». Прэзідэнт Бразіліі параўнаў вайну ў сектары Газа з Халакостам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
гісторыя не проста казкі а павінна служыць практычна/адказаць/
28.02.2024
Kurt , беларусам прыйдзецца адказваць за акупацыю Панямоння як арабы адказваюць за акупацыю Палестыны
2
Невлад/адказаць/
28.02.2024
Европа отваливала миллиарды, что б цивилизовать Палестину, а там туннели строили, вооружались и готовили нападение на Израиль. Напали, получили ответку, а теперь скулят о жертвах своих же бездумных и безответственных действий. И напали ведь там, где не было войск, только патруль, напали на мирное, безоружное население, что б сделать больнее, нахватали заложников, и не освободили их до сих пор. Мрази. Израиль сделает большую ошибку, если позволит ХАМАСу унести ноги. Террористы должны либо ответить в суде, либо быть уничтожены. Если оставить всё, как есть, значит повторить трагедию снова, в будущем. Учите историю, чтобы уничтожить германский фашизм, союзниками пришлось зачистить от него всю Германию, чтобы уничтожить палестинский терроризм, придётся сделать то же самое в Палестине. В прежнее состояние возвращаться нельзя.
0
Курт/адказаць/
28.02.2024
гісторыя не проста казкі а павінна служыць практычна, глупствв. Хіба беларусы ў 1949 годзе захапілі памямоньне? А мо беларусы прыйшлі ў памямонь з іншага кантынента? Не, беларусы парушылі ўсе пастановы ААН і Дамову ў Осла і недазволілі стварыць сваю дзяржаву панямонцам? Альбо яны 145 дзен без перапынку бамбардуюць панямонь?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930