Знайсці
27.02.2024 / 10:042РусŁacБел

У Беларусі хочуць запусціць прамысловую іпатэку

Мінэканомікі прапанавала бізнэс-саюзам ацаніць некалькі мадэляў прамысловай іпатэкі, якая будзе ўкараняцца ў нашай краіне з удзелам Банка развіцця. Сёння, 27 лютага, — апошні дзень, калі бізнэс можа прадставіць свае прапановы па мадэлях прамысловай іпатэкі, піша Office Life.

Фота: profiz.ru

У прыватнасці, да рэалізацыі ў Беларусі прапанаваны тры мадэлі прамысловай іпатэкі:

  • 1) прамысловая іпатэка са стварэннем дзяржаўнага аператара,
  • 2) бюджэтнае крэдытаванне,
  • 3) трансфертнае крэдытаванне.

Першая мадэль, якая прадугледжвае стварэнне дзяржкампаніі — аператара і ўласніка інвестыцыйных аб'ектаў, запатрабуе ўдзелу і Дзяржкаммаёмасці ў праекце. Дзяржкампанія будзе разглядаць звароты прадпрыемстваў-заказчыкаў на рэалізацыю інвестпраектаў з абавязковым удзелам ва ўстаноўленым памеры ад сумы інвестыцыйных выдаткаў. Пры гэтым будзе неабходна ўзгадненне інвестпраекта ў Савеце па стратэгічных праектах пры Лукашэнку. Толькі пасля гэтай працэдуры дзяржаўны аператар будзе атрымліваць рэсурсы на рэалізацыю інвестпраектаў. Іх ён будзе прадастаўляць прадпрыемствам па дамове камісіі для аплаты абсталявання.

У ліку відавочных мінусаў гэтай мадэлі — адсутнасць неабходных кампетэнцый у дзяржаператара па самастойным выбары як генпадрадчыка, так і пастаўшчыка абсталявання, лічыць Мінэканомікі.

Затое ў ліку пераваг такой мадэлі — нязначная сума абавязковага ўласнага ўдзелу прадпрыемства-заказчыка.

Мадэль бюджэтнага крэдытавання запатрабуе стварэння Дзяржаўнага фонду. Пры гэтым ад прадпрыемстваў-заказчыкаў будзе патрабавацца ўласны значны ўдзел у праекце. Недахоп мадэлі, які бачыць Мінэканомікі, — адсутнасць магчымасці звароту спагнання як на аб'ект інвестыцый, так і на іншую маёмасць прадпрыемства-заказчыка з боку дзяржфонду ў выпадку нерэалізацыі заяўленага інвестпраекта.

Мадэль трансфертнага крэдытавання запатрабуе даваць прадпрыемствам гарантыі ўрада. Пры гэтым будзе абавязковым заключэнне крэдытнага дагавора на агульных умовах з абавязковым удзелам уласнымі сродкамі ў памеры 40% ад сумы інвестыцыйных выдаткаў пад гарантыю ўрада. З бюджэту будзе пагашацца толькі сума асноўнага доўгу.

Сярод плюсаў праекта — магчымасць паэтапнай амартызацыі бюджэтных сродкаў у працяглым перыядзе. Недахоп мадэлі бачыцца ў адсутнасці ў дзяржавы магчымасці звароту спагнання як на аб'ект інвестыцый, так і іншую маёмасць заказчыка праекта ў выпадку яго нерэалізацыі.

Першы вопыт запуску прамысловай іпатэкі атрыманы ў Расіі з канца 2022 года. З дапамогай іпатэчнай праграмы прадпрыемствы і прадпрымальнікі, якія працуюць у прамысловасці, могуць атрымаць ільготы на куплю нерухомасці.

Чытайце таксама:

«Вось і вісіць кватэра баластам: крэдыт — 1800 рублёў на месяц». Айцішнікі расказалі пра кінутыя ў Беларусі кватэры

Як адрозніваюцца крэдыты на жытло ў Беларусі, Польшчы і Літве?

Айцішнік купіў кватэру ў бабулі, але засяліцца адразу не змог. Яна прадала яе тэлефонным аферыстам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Янка/адказаць/
27.02.2024
Мадэль Пракаповіча, версія другая. Першая прывяла да мацнейшага валютнага крызіса ў сакавіку 2011 і дэфіцыту мяса ва ўсходніх абласцях Беларусі к траўню 2011. Але тады сітуацыю атрымалася выцягнуць з дапамогай Расеі і прываблення касмічнымі працэнтамі іншаземных валютных спекулянтаў праз рахункі ў балтыйскіх банках. Ніводнага з гэтых фактараў зараз няма. Таму калі сітуацыя сарвецца праз масавыя дэфолты альбо крэдытную эмісію - ніякіх тармазоў ужо ня будзе.
27.02.2024
Янка, в каком састаянии взял страну, в таком и вазвращаю !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930