Знайсці
27.02.2024 / 09:20РусŁacБел

Піяршчыку з Екацярынбурга далі два гады за допіс пра забойства ваенкара Татарскага і словы «зямля шклаватай»

Яраслаў Шыршыкаў адным з першых паведаміў аб знікненні журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча ў сакавіку 2023 года.

Фота: It's my City

Екацярынбургскага піяршчыка Яраслава Шыршыкава прыгаварылі да двух гадоў калоніі за допіс аб забойстве Уладлена Татарскага, піша «Медуза».

Шыршыкава вінавацілі ў «апраўданні тэрарызму». У допісе ён пажадаў «зямлі шклаватай» Татарскаму, які загінуў у красавіку 2023 года ў Пецярбургу падчас творчай вечарыны — у яго ў руках выбухнула статуэтка, перададзеная Дар'яй Трэпавай.

Абвінавачанне прасіла прыгаварыць Шыршыкава да шасці гадоў. Апроч тэрміна, Яраславу Шыршыкаву забаранілі на працягу двух гадоў адміністраваць сайты. Пад варту яго ўзялі ў зале суда.

Шыршыкаў прызнаў віну, аднак ягоны абаронца Фёдар Акчармышаў сцвярджаў у судзе, што віна ягонага падабароннага не была даказаная. Акчармышаў паказваў на тое, што допіс Шыршыкава быў апублікаваны да таго, як Следчы камітэт кваліфікаваў забойства Татарскага як тэракт.

Абарона збіраецца абскарджваць рашэнне суда

Яраслаў Шыршыкаў адным з першых паведаміў аб знікненні журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча ў сакавіку 2023 года. Неўзабаве стала вядома, што журналіста арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы. Па словах Шыршыкава, Гершковіч браў у яго інтэрв'ю, падчас якога пытаўся пра заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына і адносінах жыхароў Урала да ўварвання ва Украіну.

Чытайце таксама:

У Санкт-Пецярбургу жанчыну асудзілі на 10 гадоў за падпал ваенкамата

У Расіі па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе ўпершыню асудзілі школьніка

Расійскай мастачцы, якая мяняла цэннікі ў крамах на антываенныя надпісы, далі сем гадоў калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930